РУС БЕЛ ENG

Экологический проект "Экалагічная вясёлка"

“Экалагічная вясёлка”

Аналіз сітуацыі

Свет, які акружае дзіця, - гэта,

перш за ўсё, свет прыроды з

бязмежным багаццем з’яў, з

невычэрпнай прыгажосцю.

Тут, у прыродзе, вечная крыніца

дзіцячага розуму

В.А.Сухамлінскі

 

     Планета Зямля – наш агульны дом, кожны чалавек павінен клапатліва і беражліва адносіццца да яго, захоўваючы ўсе багацці і каштоўнасці.

     Дашкольны ўзрост – самы каштоўны этап у развіцці экалагічнай культуры чалавека. У гэты перыяд закладваюцца асновы асобы, у тым ліку пазітыўныя адносіны да прыроды, навакольнага свету.  У раннім узросце дзіця пачынае выдзяляць сябе з навакольнага асяроддзя, развіваюцца эмацыянальна-каштоўнасныя адносіны да прыроды. Дзякуючы гэтаму магчыма фарміраванне ў дзяцей экалагічных ведаў, норм і правіл узаемадзеяння з прыродай, выхаванне суперажывання да яе, актыўнасць у рашэнні некаторых экалагічных праблем.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-сярэдняя школа” - раённы рэсурсны цэнтр па экалагічным выхаванні. На базе ўстановы размяшчаецца ўнікальны, адзіны ў рэспубліцы Ласасёвы цэнтр.         Экалагічнае выхаванне дашкольнікаў прадугледжвае стварэнне сістэмы працы ў дзіцячым садзе, якая стала б цікавым, займальным працэсам, як для дзяцей, так і для дарослых. Адной з цікавых формаў экалагічнага выхавання з'яўляецца рэалізацыя экалагічнага праекта “Экалагічная вясёлка” – унікальная магчымасць для дзяцей, выхавальнікаў і бацькоў праявіць сябе, прынесці карысць прыродзе роднага краю. 

 

Актуальнасць:

Экалагічнае выхаванне – адзін з асноўных накірункаў у сістэме дашкольнай адукацыі, гэта спосаб уздзеяння на пачуцці дзяцей, іх погляды і ўяўленні. Дзеці маюць патрэбу ў зносінах з прыродай. Яны вучацца любіць прыроду, назіраць, суперажываць, разумець, што наша Зямля не зможа існаваць без раслін, так як яны не  толькі дапамагаюць нам дыхаць, але і лечаць ад хвароб. Чым глыбей дзіця пазнае таямніцы навакольнага свету, тым больш у яго ўзнікае пытанняў. Асноўная задача дарослага заключаецца ў тым, каб дапамагчы дзіцяці самастойна знайсці адказы на пытанні. Для таго каб задаволіць дзіцячую дапытлівасць, прывіць першыя навыкі актыўнасці і самастойнасці мыслення, былі створаны ўмовы для пошукава-даследчай дзейнасці дашкольнікаў.

        Актуальнасць дадзенага праекта заключаецца яшчэ і ў тым, што ўвесь матэрыял, сабраны і распрацаваны для яго рэалізацыі, беларускамоўны. Таму прадназначаны ён для дашкольных устаноў, дзе навучанне і выхаванне вядзецца на беларускай мове.  

Мэта праекта

фарміраванне асноў экалагічнага светапогляду і культуры дзяцей дашкольнага ўзросту. 

 

Задачы:

развіваць назіральнасць і дапытлівасць дзяцей у працэсе азнаямлення іх са з’явамі прыроды; 

выхоўваць любоў да прыроды, цікавасць і клапатлівыя адносіны да расліннага і жывёльнага свету; 

выкарыстоўваць інтэграваны падыход у экалагічным выхаванні дашкольнікаў праз розныя віды дзейнасці; 

узбагачаць развіваючы асяродак па экалагічным выхаванні ў групе; 

павысіць педагагічную кампетэнтнасць бацькоў па пытаннях экалагічнага выхавання.  

 

Гульні

Экалагічныя гульні ў дзіцячым садзе вельмі важныя для фарміравання ў маленькіх дзяцей уяўлення аб навакольным свеце, жывой і нежывой прыродзе. Яны могуць прынесці немалую радасць для дзяцей, калі педагог паклапоціцца аб разнастайнасці гульняў на экалагічную тэму. Спецыфіка экалагічных гульняў для дашкольнікаў заключаецца ў тым, што матэрыял павінен быць не толькі карысны і пазнавальны, але і цікавы. 

«Што ў кошык мы кладзем?»

Дыдактычная задача: замацаваць у дзяцей веды аб тым, які ўраджай збіраюць у полі, у садзе, на агародзе, у лесе; навучыць адрозніваць плады па месцы іх вырошчвання; сфарміраваць уяўленне аб ролі людзей у захаванні прыроды.

 

Матэрыялы: кошыкі, карцінкі з выявай садавіны, агародніны, збожжавых культур, грыбоў, ягад.

Колькасць удзельнікаў – 15-25.

Ход гульні

     У адных дзяцей – карцінкі з выявамі розных дароў прыроды. У чатырох выхаванцаў – карцінкі ў выглядзе кошыка.   Дзеці пад вясёлую музыку разыходзяцца па пакоі, рухамі і мімікай паказваюць кавун, суніцы, грыб і г.д.

     Дзеці, у якіх у руках кошыкі, павінны сабраць свае плады: адзін – вырашчаныя ў лесе, другі – вырашчаныя ў полі, трэці – ў садзе, чацвёрты – у агародзе. Выігрывае тая каманда, якая хутчэй і без памылак справіцца з заданнем. Затым дзеці мяняюцца ролямі і гульня прадаўжаецца. 

«Што расце ў лесе»

Правілы:

1.    Хто няправільна сказаў, дзе расце кветка, дае фант.

2.    Выйграе той, хто ні разу не памыліўся.

Ход гульні

        Выхавальнік называе кветкі, а дзеці павінны хутка сказаць, дзе кветкі растуць. Палявыя, лясныя і палявыя кветкі трэба называць уперамешку, напрыклад: ружа, календула, рамонак, званочкі, пралескі ...

 

«Што было б, калі з лесу зніклі…»

Дыдактычная задача: замацаваць веды пра ўзаемасувязі ў прыродзе.

Ход гульні

 Выхавальнік прапануе убраць з лесу насякомых:

- Што адбылося б з іншымі ляснымі жыхарамі? А калі б зніклі птушкі? А калі б прапалі ягады? А калі не было б грыбоў? А калі б з лесу зніклі зайцы? 

     Аказваецца, не выпадкова лес сабраў сваіх жыхароў разам. Усе лясныя расліны і жывёлы звязаны адзін з адным. Яны не могуць абыходзіцца адзін без другога. 

«Тук-тук»

Правілы. Выходзяць з кола толькі тыя дзеці, якіх прызначае выхавальнік.

Ход гульні

        Дзеці сядзяць у крузе; чацвёра (з імі выхавальнік дамаўляецца пра гэта перад гульнёй) малююць розных жывёл (ката, сабаку, карову, каня). Гэтыя дзеці стаяць за кругам. «Кошка» падыходзіць да круга і стукае: «Тук-тук-тук». Дзеці пытаюцца: "Хто там?» «Кошка» адказвае «мяу-мяу-мяу». «Гэта кот», - адгадваюць дзеці і пытаюцца: «Хочаш малака?» «Кошка» ўваходзіць у сярэдзіну круга і робіць выгляд, што п'е малако. За катом да круга падыходзіць "сабака", і аналагічныя пытанні і адказы паўтараюцца. Далей стукаюцца іншыя жывёлы. Гульня паўтараецца 2-3 разы.

«СОВЫ І ВОРОНЫ»

Мэта: праверыць і замацаваць уяўленні дзяцей аб навакольным асяроддзі. 

        Дзеці павінны раздзяліцца на дзве каманды: “Совы” і “Вароны”. І тыя, і іншыя становяцца ў шарэнгу адзін супраць аднаго на адлегласці 3 метры, за іх спінамі іх дамы, таксама на адлегласці 3 метры. Выхавальнік прапануе заданне: “Совы” любяць праўду, “Вароны” – хлусню, пагэтаму калі гаворыцца праўда, “Совы” павінны лавіць “Варон”. “Вароны” ўцякаюць у свае дамы і наадварот.

        Затым выхавальнік прамаўляе фразы наступнага зместу:

* мядзведзі любяць есці тыграў;

* у бярозы вясной бываюць завушніцы;

* сланы не ўмеюць плаваць;

* дэльфін – гэта жывёла, а не рыба;

* у рыб няма зубоў;

* і інш.

 

Дзеці павінны асэнсаваць правільнасць і няправільнасць выразу і адрэагаваць сваімі павлдзінамі на яго (уцякаць або даганяць). Мэтазгодна пасля кожнага разу пытаць дзяцей аб тым, чаму яны так ці інакш вырашылі зрабіць. Пасля 2-3 выразаў ігракоў можна памяняць месцамі.

«РАМКА»

Мэта :  пашырыць вопыт прамых зносін з прыродай, вучыць заўважаць дробныя дэталі прыродных аб’ектаў і адзначаць іх непаўторнасць. 

   Выхавальніку неабходна падрыхтаваць рамкі для ўсіх дзіцей (альбомны ліст скласці папалам, з аднаго боку выразаць акенца). У гэту рамку дзеці могуць змяшчаць самыя прыгожыя месцы з прыроднага матэрыялу (ліст дрэва, травінку, кару, толькі не трэба ламаць і зрываць). Выхавальнік дае заданне:

        Складзі партрэт восені і назаві яго.

        Зрабі карціну сённяшняга дня і інш.

«Крама»

Матэрыял. Бульба, буракі, цыбуля, гарох, памідоры, агуркі, фасоля, морква або яблыкі, слівы, грушы, вішні, маліна, парэчка.

Правілы:

1.    Вітацца з прадаўцом і дзякаваць за куплю.

2.    Правільна і выразна называць агародніну і садавіну, якую хочаш купіць.

Ход гульні

        Выхавальнік кажа: «Давайце зробім краму. У краме шмат рознай гародніны або садавіны. Прадаўцом прызначым ……………, а мы ўсе будзем пакупнікамі. Разгледзім, якая агародніна (садавіна) ёсць у нашай краме і назавем іх ». Далей тлумачыць правілы гульні: «Мы з вамі па чарзе будзем заходзіць у краму і рабіць пакупкі. Спачатку я зайду ў краму».

        Выхавальнік заходзіць у краму, вітаецца і просіць прадаць бульбу. «Прадавец» дае бульбу (кладзе на стол). Потым заходзяць дзеці, а выхавальнік сочыць за выкананнем правілаў гульні.

«КАРЫСЦЬ - ШКОДА»

Мэта: даць зразумець дзецям, што ў прыродзе няма на карысных, ні шкодных, а толькі неабходныя рэчы.  

1 этап

  Першы варыянт:  «Карысць-шкода». (тэма: жывая прырода) .

  Дзеці павінны стаць у круг. Выхавальнік задае пытанне: “Якая карысць ад пчалы?”, дзеці па чарзе адказваюць на пытанне, не паўтараючы адказы сваіх таварышаў. Затым заданне мяняецца: “Якая шкода ад пчалы?”  

  Другі варыянт: «Падабаецца – не падабаецца» (тэма: нежывая прырода) .

  Прынцып арганізацыі гл. варыянт 1  

 Трэці варыянт: «Добра - дрэнна».(тэма: поры года і 4 стыхіі: вада, паветра, зямля і агонь). Прынцып той жа.

2 этап

       Выхавальнік задае пытанне: “Што здарылася б, калі б усе дрэнныя якасці прыродных аб’ектаў зніклі, і ўсё навокал стала б добрым?”  (воўк стаў добрым – перастаў есці зайцаў, зайцаў развялося б столькі, што яны пагрызлі б усю кару на дрэвах, дрэваў стала б менш і многім птушкам не было б дзе жыць). 

        Аказваецца, што калі ад усяго будзе толькі карысць і ніякай шкоды, то жыццё на планеце рэзка можа змяніцца і нават загінуць. У канцы гульні выхавальнік павінен зрабіць вывад, што няма шкодных істот, няма і карысных, у прыродзе няма нічога лішняга, усё патрэбна.  

«Знайдзі сабе пару»

Матэрыял. Кветкі - дзьмухаўцы, званочкі, рамонкі, гваздзікі, вяргіні.

Правілы:

1.    Пасля слоў выхавальніка: «Ручкі працягніце - кветачкі пакажыце», працягнуць рукі і добра разгледзець кветачкі.

2.    На словы: «Шукай сабе пару!» Знайсці дзіця, у якога такая ж кветка.

Ход гульні

        Кожнае дзіця атрымлівае кветку і хавае яе за спіну. Калі кветкі будуць ва ўсіх дзяцей, выхавальнік просіць іх стаць у круг, потым кажа: «Ручкі працягніце - кветачкі пакажыце». Дзеці працягваюць рукі і разглядаюць кветкі. На словы выхавальніка: «Шукай сабе пару!» Дзеці з аднолькавымі кветкамі становяцца ў пары.

        Аналагічную гульню можна праводзіць з лісцем дрэў.

«Вяршкі – карашкі»

 

Дыдактычная задача: вучыць дзяцей складаць цэлае з частак. Матэрыялы: два обручы, карцінкі з выявамі агародніны.

Ход гульні

 Варыянт 1. Бяруцца два обручы: чырвоны і сіні. Кладуцца яны так, каб перасекліся. У чырвоны абруч  неабходна пакласці агародніну, у якіх у ежу ідуць толькі карашкі, а ў абруч сіняга колеру – тыя, у якім выкарыстоўваюцца вяршкі.  

         Дзіця падыходзіць да стала, выбірае садавіну, паказвае дзецям свій выбар і кладзе карціну ў патрэбнае кола, тлумачачы, чаму ён паклаў гэтую агародніну менавіта сюды (у вобласці перасячэння обручаў знаходзіцца тая агародніна, у якой выкарыстоўваюцца ў ежу і вяршкі, і карашкі: цыбуля, пятрушка і г.д.

 

 Варыянт 2.  На стале ляжаць вяршкі і карашкі раслін – агародніны. Дзеці дзеляцца на дзве групы: вяршкі і карашкі. Дзеці першай групы бяруць вяршкі, другой – карашкі. Па сігналу ўсе бегаюць урассыпную. На сігнал “Раз, два, тры – сваю пару знайдзі!”

 

Рухомая экалагічная гульня

«Будзе дождж»

Правілы:

1.    Выходзяць толькі тыя дзеці, якіх называе выхавальнік.

2.    Садзіцца на стульчыкі толькі пасля слоў выхавальніка «будзе дождж".

Ход гульні

        Гульня праводзіцца на ўчастку. Дзеці сядзяць на стульчыках, расстаўленых ў два рады, спінкамі адзін да аднаго. Выбіраецца вядучы. Першы вядучы - выхавальнік - падыходзіць да дзяцей і пытаецца, якая «гародніна» або «садавіна» тут «ляжыць» (дзеці дамаўляюцца паміж сабой). Потым пачынае хадзіць вакол дзяцей і расказвае: «Улетку вельмі добра ўстаць рана і пайсці на рынак. Чаго там толькі няма! Колькі гародніны, садавіны! Вочы разбягаюцца. Вось і я аднойчы паднялася рана і пайшла на рынак купіць гародніны, каб зварыць боршч. Спачатку купіла бульбу, потым морквы, цёмна-чырвоных буракоў. А вось і галоўкі капусты. Трэба ўзяць адну! Побач ляжаць пучкі зялёнай цыбулі. Вазьму і яе ў сваю сумачку. Ну а без памідораў хіба будзе смачным боршч? Вось ляжаць круглыя, чырвоныя, гладзенькія памідорчыкі»

        Дзеці- «агародніна», якіх называе выхавальнік, ўстаюць і ідуць за ёй. Калі выхавальнік набыў усю патрэбную гародніну, кажа: «Вось смачны боршч будзе! Трэба спяшацца дадому, а то ... дождж будзе »!

        Пачуўшы «кодавую фразу», дзеці разбягаюцца і садзяцца на стульчыкі. Каму не хапіла месца, той становіцца вядучым.

Літаратура

  • Агляд весені

 

 

  • Хлопчык і лётчык

 

 

  • Горкай, горкай, горачкай...

 

 

  • Сонейка-сонца

 

 

  • Шпак і верабей

 

  • Два козлікі

 

  • Хлус

 

  • Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць

 

Некалі, кажуць, звяры і жывёлы не мелі хвастоў. Адзін толькі звярыны цар — леў — быў з хвастом. Дрэнна жылося звярам без хвастоў. Зімою яшчэ сяк-так, а прыйдзе лета — ратунку няма ад мух ды мошак. Чым іх адганяць? Не аднаго за лета, бывала, насмерць заядалі авадні ды сляпні. Хоць гвалт крычы, як нападуць. Дачуўся пра такую бяду цар і выдаў загад, каб усе звяры ішлі да яго хвасты сабе падбіраць. Памчаліся царскія ганцы ва ўсе канцы звяроў склікаць. Ляцяць, у трубы трубяць, у барабаны бʼюць, нікому спаць не даюць. Убачылі ваўка — перадалі яму загад царскі. Убачылі быка, барсука — таксама паклікалі. Лісіцы, куніцы, зайку, ласю, дзіку — усім сказалі, што трэба. Застаўся адзін мядзведзь. Доўга ганцы шукалі яго, нарэшце знайшлі соннага ў бярлозе. Пабудзілі, раскатурхалі і загадалі, каб па хвост спяшаўся. Ды калі гэта было, каб мядзведзь куды спяшаўся. Сунецца ён сабе памаленьку, — кульгець, кульгець, усё вакол разглядае, нюхам мёду шукае. Бачыць — дупло пчалінае на ліпе. «Дарога да цара не малая, — думае, — трэба падсілкавацца». Залез мядзведзь на дрэва, а там поўнае дупло мёду. Замармытаў ён ад радасці ды пачаў дупло выдзіраць, мёд выграбаць, за абедзве шчакі ўплятаць. Наеўся, паглядзеў на сябе, аж усё футра ў мёд ды ў парахню выпацкана!.. «Як жа, — думае, — у такой вопратцы на царскія вочы паказвацца?» Пайшоў мядзведзь на рэчку, памыў футра і прылёг на ўзгорку сушыцца. А сонейка так цёпла прыпякло, што Мішка і не агледзеўся, як соладка захроп. Тым часам пачалі збірацца да цара звяры. Першай прыбегла лісіца. Паглядзела, аж перад царскім палацам цэлая куча хвастоў. І доўгія, і кароткія, і голыя, і пушыстыя… Пакланілася лісіца цару і кажа: — Яснавяльможны цар. Я першая адгукнулася на твой загад. Дазволь мне за гэта выбраць хвост, які я пажадаю… Ну, цару ўсё роўна, які хвост даць лісіцы. — Добра, — кажа, — выбірай сабе хвост па густу. Растрыбушыла хітрая лісіца кучу хвастоў, выбрала самы прыгожы — доўгі, пушысты ды памчалася назад, пакуль цар не перадумаў. За лісіцаю прыскакала вавёрка, таксама выбрала сабе прыгожы хвост, хоць і меншы, як у лісіцы. За ёю — куніца. І яна з добрым хвастом назад пабегла. Лось выбраў сабе самы доўгі хвост, з густою мяцёлкаю на канцы, каб было чым ад аваднёў ды сляпнёў бараніцца. Барсук ухапіў хвост шырокі і тоўсты. Конь узяў хвост з аднае валасні. Прычапіў, махнуў па правым баку, па левым — добра сячэ. «Цяпер усім мухам смерць!» — заржаў ён ад радасці ды сігануў на свой луг. Апошні прыбег зайка. — Дзе ж ты быў? — кажа цар.— Бачыш, у мяне толькі адзін маленькі хвосцік застаўся. — Хопіць мне і гэтага! — зарадаваўся зайка. — Даўжэйшы хвост — цяжэйшы. А мне трэба быць лёгкаму, каб ад ваўка ды сабакі ўцячы. Прычапіў зайка сабе, куды трэба, куртаты хвосцік, падскочыў раз-другі і весела пабег дахаты. А звярыны цар, раздаўшы ўсе хвасты, пайшоў спаць. Толькі адвячоркам прачнуўся мядзведзь. Успомніў, што ён жа мусіў спяшацца да цара па хвост. Зірнуў, а тут і сонца за лес коціцца. Кінуўся ён з усіх ног наўгалоп. Бег, бег, аж змакрэў, небарака. Прыбягае да царскага палаца, а там — ні хвастоў, ні звяроў. «Што ж цяпер рабіць? — думае мядзведзь. — Усе будуць з хвастамі, адзін я без хваста». Завярнуўся Мішка і патэпаў злосны ў свой лес. Ідзе, аж бачыць — на пні барсук пакручваецца, удалым сваім хвастом любуецца. — Паслухай, барсук, — кажа яму мядзведзь, — навошта табе хвост? Аддай яго мне. — Што ты, дзядзька мядзведзь, выдумаў! — дзівіцца барсук. — Хіба ж можна такі прыгожы хвост аддаваць? — А калі не дасі па-добраму, то я сілаю вазьму, — буркнуў мядзведзь і палажыў сваю цяжкую лапу на барсука. — Не дам! — крыкнуў барсук і рвануў з усяе сілы наўцёкі. Глядзіць мядзведзь, а ў яго лапе палоса барсуковай скуры засталася і канчур хваста. Адкінуў ён скуру прэч, а канчур хваста прычапіў сабе ды пайшоў даядаць мёд. Барсук жа як бегчы дык бегчы — ад страху месца сабе не знаходзіць. Дзе ні схаваецца, усё яму здаецца, што вось-вось мядзведзь прыйдзе, рэшту хваста адбярэ. Выкапаў ён тады глыбокую нару ў зямлі і стаў там жыць. Рана на спіне зажыла, але затое засталася цёмная палоса. Бяжыць аднойчы лісіца, бачыць — нара, а ў ёй нехта храпе як пшаніцу прадаўшы. Палезла ў нару, глядзіць, аж там барсук спіць. — Што гэта табе, суседзе, наверсе цесна, што ты пад зямлю забраўся? — дзівіцца лісіца. — Але, лісічка, цесна, — уздыхнуў барсук. — Каб не трэба было яды шукаць, дык і ўночы не выходзіў бы адгэтуль. І расказаў барсук лісіцы, чаму яму на зямлі жыць цесна. «Эге, — падумала лісіца, — калі мядзведзь на барсукоў хвост паквапіўся, то мой жа ў сто разоў лепшы…» І пабегла шукаць схованкі ад мядзведзя. Прабегала ўсю ноч, нідзе схавацца не можа. Нарэшце пад раніцу выкапала нару, такую, як у барсука, залезла ў яе, накрылася сваім пушыстым хвастом і спакойна заснула. З таго часу барсук і лісіца жывуць у норах, а мядзведзь так і застаўся без добрага хваста.

 

  • Сабака і Воўк

Быў у аднаго гаспадара сабака. Шчыра служыў ён гаспадару, ды не агледзеўся, як пастарэў. Горш сталі бачыць яго вочы, і цяжэй яму стала вартаваць гаспадарава дабро. Тады скупая гаспадыня перастала карміць яго, а потым і зусім пачала з двара праганяць. «Чым так жыць, — думае сабака, — лепш няхай мяне воўк зьесьць». Надумаўся ён і пайшоў у лес шукаць ваўка. Ідзе ён лесам, а тут насустрач і воўк бяжыць. — Куды, сабака, ідзеш? — пытаецца воўк. — Да цябе. — Чаго? — Зьеш ты мяне, воўча… І расказаў ён ваўку пра сваю бяду. Бачыць воўк, што сабака надта худы — яшчэ зубы паломіць, і кажа: — Не, цяпер я цябе есьці ня буду. Трэба, каб ты трохі патлусьцеў. — Як-жа я патлусьцею, — кажа сабака, — калі мяне гаспадыня зусім ня корміць? — Нічога. Мы зробім так, што яна цябе з ахвотаю будзе карміць. — Дзе там! — пакруціў хвастом сабака. — Гаспадыня мая вельмі скупая. — Слухай ты мяне, — кажа воўк. — Ідзі дадому і сядзі там на агародзе. Адвячоркам, як пачне цямнець, я прыбягу і ўхаплю лепшага гаспадаровага падсьвінака. Ты наробіш брэху, пабяжыш за мною, і я табе аддам падсьвінака. Гаспадар убачыць гэта і загадае гаспадыні добра карміць цябе. А празь месяц, як патлусьцееш, — прыходзь да мяне, тады я цябе зьем. Сабака падумаў і згадзіўся. Адвячоркам прыбег воўк, ухапіў падсьвінака і павалок цераз агароды. Тут сабака як наробіць ляманту, як кінецца за ваўком… Пачуў гэта гаспадар, выскачыў з хаты, бачыць: воўк падсьвінака валачэ цераз агароды, а сабака яго даганяе, адбірае. — Туйга! Туйга! — закрычаў гаспадар на ўсю сілу. — Кусі яго, Лыска! Воўк тым часам кінуў падсьвінака, а сам ходу ў лес. — Малайчына, Лыска! — пахваліў гаспадар сабаку, прывёў на кухню і загадаў жонцы карміць яго. Жыве Лыска прыпяваючы. А празь месяц зрабіўся такі тлусты, аж шэрсьць блішчыць. І пра дагавор з ваўком забыўся. Вось аднойчы сабраліся ў гаспадара госьці. П’юць, гуляюць, песьні сьпяваюць. Нямала тут і Лыску перапала — цэлую кучу касьцей пад стол яму накідалі. Наеўся Лыска ды выйшаў на двор — у сваю будку. Глядзіць — аж у будцы воўк чакае яго. — Чаго ты тут? — зьдзівіўся сабака. — Па цябе прыйшоў, — адказвае воўк. — Памятаеш наш дагавор з табою? Спалохаўся сабака — ня хочацца яму на воўчыя зубы трапляць. Вось ён і кажа: — Ня еш ты мяне, воўк. Я цябе за гэта добра пачастую самаю смачнаю ядою. — Адкуль-жа ты возьмеш? — У майго гаспадара госьці. Там пад сталом поўна касьцей — навет зь мясам. Хадзем! — Баюся. Яшчэ заб’юць мяне там. — Ня бойся, не заб’юць, — угаворвае сабака. — Я цябе правяду так, што ніхто і ня ўбачыць. Згадзіўся воўк і пайшоў за сабакам. Лыска пакінуў яго ў сенцах, сам убег у хату, махнуў хвастом і патушыў лучыну. — Цяпер бяжы пад стол, — паклікаў ён ваўка. Воўк так і зрабіў. Сабака накарміў ваўка, навет віном напаіў. Сядзяць яны сабе пад сталом ды зюкаюць паціху. А тым часам госьці засьпявалі вясёлыя песьні. Воўк слухаў, слухаў, ды кажа сабаку: — Мне таксама сьпяваць хочацца. — Маўчы лепш, — адказвае сабака. Воўк памаўчаў крыху ды зноў за сваё: — Ня вытрымаю, — кажа, — аж язык сьвярбіць, гэтак сьпяваць захацелася. І зацягнуў на ўсю хату басам: — Ау-ау! А сабака таксама ня вытрымаў ды давай падпяваць яму: — Гаў, гаў! Цяў, цяў!.. Пачулі гэта госьці, ухапілі хто качаргу, хто чапялу, набілі ваўка і выкінулі яго з хаты разам з сабакам. Ачухаўся воўк і кажа сабаку: — Ну і накарміў-жа ты мяне! Я табе не дарую гэтага. — Сам вінаваты, — кажа сабака. — Трэба было маўчаць. — Не, — не згаджаецца воўк, — гэта ты вінаваты. Навошта ты завёў мяне ў хату? Спрачаліся яны, спрачаліся, нарэшце воўк кажа: — Калі так, давай будзем ваяваць: хто каго зваюе, той таго і зьесьць. Зьбірай сваё войска і прыходзь да мяне ў лес. — Што-ж, — кажа сабака, — няхай будзе так. Назаўтра ўзяў ён барана, ката і пеўня сабе ў памочнікі ды пайшоў на вайну з ваўком. А воўк запрасіў да сябе ў ваякі мядзьведзя, дзіка і зайца. Сабраў ён сваё войска, выйшаў на ўскраек лесу і чакае. — Палезь ты, Міхайла, — кажа ён да мядзьведзя, — на елку ды паглядзі, ці ня ідзе сабака із сваім войскам. Мядзьведзь узьлез на елку, прыгледзеўся і кажа: — Ідзе! — Ну, дык злазь! — кліча воўк. — Будзем ваяваць. — Не, ня зьлезу, — адказвае мядзьведзь. — Чаму? — Страшна. — Што-ж там за войска такое, што ты гэтак спужаўся? — пытаецца воўк. — Такое войска, што я ніколі і ня бачыў, — адказвае мядзьведзь калоцячыся. — Адзін ваяка тоўсты і калматы, зь віламі ідзе; другі — грозны, вусаты, ззаду піку нясе; трэйці — у шапачцы чырвонай, із шпорамі на нагах, шабляю махае… Першы ідзе, галавою трасе ды ўсё крычыць: «Бэ! Я ўсіх пакалю, на вілы пасаджу!» Другі сярдзіта чмыша, па бакох азіраецца і ўсё мармыча: «Мне, мне іх давай!» А трэйці, ганарысты такі, крычыць: «Куды, куды ісьці! Я адзін усіх паб’ю!». Дзік пачуў гэта ды хутчэй у мох па самыя вушы зашыўся. А воўк бачыць, што не пасьпее схавацца, — стаў на заднія лапы і стаіць. «Хавайся за мяне, — кажа ён пералалоханаму зайцу. — Яны падумаюць, што я — пень, і абмінуць нас». Прыходзіць сабака із сваім войскам, бачыць — нідзе нікога няма. Тут якраз барану рогі засьвярбелі. Глядзіць ён — побач нейкі пень стаіць. Разагнаўся баран ды — трах! — рагамі ў пень. У ваўка ад гэтага і галава раскалолася. Паваліўся ён дагары ды ногі выцягнуў. Заяц выскачыў з-пад ваўка, але сабака згледзеў яго і адразу злавіў. Дзіку ў гэты час, як на бяду, села муха на вуха. Паварушыў ён вухам, каб сагнаць яе, а кот падумаў, што там мыш. Кінуўся туды ды давай мох разграбаць. Так і дзярэ дзіка вострымі кіпцюрамі! Цярпеў, цярпеў, дзік, а потым усхапіўся ды наўцёкі… Певень напужаўся дзіка, залопаў крыльлямі, узьляцеў на елку і нарабіў крыку: — Куды, куды? Мядзьведзь падумаў, што гэты самы грозны ваяка да яго дабіраецца, і залез із страху аж на верхні сук. Сук ня вытрымаў, зламаўся, мядзьведзь грукнуўся вобземлю і забіўся. З таго часу больш і не сябруюць сабака з ваўком.

 
свернуть

Загадкі ў малюнках

подробнее...

Загадкі садавіна і агародніна

подробнее...

Загадкі пра птушак

подробнее...

Загадкі пра расліны

подробнее...

Загадкі пра грыбы і ягады

подробнее...

Загадкі пра жывёл

подробнее...

Загадкі пра прыродныя з'явы

подробнее...

Загадкі пра рыб

подробнее...

Загадкі-рыфмаванкі пра расліны

подробнее...