Тэма: Фарміраванне нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці ў навучэнцаў сродкамі вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці ўстановы адукацыі
Адной з асноўных задач сучаснай школы з’яўляецца аптымізацыя дзейнасці ўстановы адукацыі па навучанні, выхаванні грамадзяніна і патрыёта, матываванага да здаровага ладу жыцця і якаснай адукацыі, здольнага ацаніць дасягненні краіны і захаваць яе нацыянальна-культурную спадчыну, паважаць вопыт і прафесіяналізм старэйшых пакаленняў беларусаў, культурныя і сямейныя традыцыі, нацыянальныя дасягненні беларускага народа. Таму фарміраванне нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці школьнікаў з’яўляецца значнай і актуальнай задачай для нашага грамадства.
Тут прадстаўлены матэрыялы па выніках рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці вучняў: інтэграцыя вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці ўстановы адукацыі – сацыякультурнага цэнтра рэгіёна”, кансультантам якога з’яўлялася рэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Мароз Таццяна Іванаўна ў перыяд з 2018 па 2021 год.
У выніку работы атрыманы наступныя вынікі:
- забяспечана станоўчая дынаміка ў фарміраванні ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, цікавасці да гісторыі свайго народа, нацыянальных традыцый, дасягненняў беларусаў;
- назіраецца рост узроўню выхаванасці; станоўчая дынаміка асобаснага развіцця навучэнцаў;
- дасягнута магчымасць актыўнага ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі з іншымі дзяржаўнымі і недзяржаўнымі структурамі;
- павысіўся узровень кампетэнтнасці і здольнасці да інавацыйнай дзейнасці педагогаў.
У прапанаваных матэрыялах зацікаўленыя педагогі могуць знайсці шмат карыснага:
- дыягнастычны матэрыял;
- памяткі для навучэнцаў, педагогаў і бацькоў па фарміраванні нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці;
- распрацаваныя педагогамі інтэграваныя ўрокі;
- сцэнары пазакласных мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне нацыянальна-культурных каштоўнасцей;
- відэаматэрыялы
- і многае іншае
Прадстаўленыя матэрыялы могуць быць карысныя для намеснікаў дырэктара па выхаваўчай рабоце, класных кіраўнікоў.
Апісанне мадэлі фарміравання
нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці навучэнцаў
Культурна-адукацыйнае і інфармацыйнае асяроддзе ўстановы адукацыі ўплывае на якасць адукацыйнага працэсу, а разам з пазаўрочнай дзейнасцю ў цэлым нясуць вельмі важную функцыю – фарміруюць не толькі прадметныя дасягненні (веды, уменне прымяняць веды па прадмеце, навыкі), але і асобасныя дасягненні (развіццё асобы, сфарміраванасць універсальных спосабаў дзейнасці ў трох блоках – самавызначэнне, сэнсаўтварэнне, маральна-этычная арыентацыя), а таксама метапрадметныя дасягненні (сфарміраванасць універсальных вучэбных дзеянняў: пазнавальных (даследчая, праектная культура), камунікатыўных (камунікатыўная культура) і рэгуляцыі дзейнасці (планаванне, кантроль, карэкцыя), у тым ліку грамадзянскія і культурныя кампетэнцыі моладзі, вельмі важныя для фарміравання асобы кожнага навучэнца. Яны дазваляюць развіваць маральныя якасці індывіда і яго эстэтычныя адносіны да свету; дапамагаюць вызначыцца з грамадзянскай пазіцыяй, сацыялізавацца ў грамадстве, а таксама фарміруюць нацыянальна-культурную ідэнтычнасць асобы.
Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў
Мадэль разглядае інструменты і сучасныя механізмы эфектыўнага кіравання педагагічным калектывам праз арганізаваную сістэму работы ўстановы адукацыі ў якасці сацыякультурнага цэнтра рэгіёна, у складзе якога функцыянуюць камплексы-майстэрні па наступных накірунках:
v здароўезберажэнне і прапаганда здаровага ладу жыцця;
v фарміраванне навуковых ведаў і даследчая культура навучэнцаў;
v мастацка-эстэтычнае і творчае развіццё;
v сацыяльна-педагагічнае ўзаемадзеянне.
Мадэль дазваляе стварыць творчыя групы з ліку педагагічных работнікаў, навучэнцаў і іх бацькоў, а таксама іншых зацікаўленых прадстаўнікоў з самых розных арганізацый і інстытутаў (бібліятэк, прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і інш.). Гэта дае магчымасць аб’яднаць адной мэтай па фарміраванні нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці навучэнцаў не толькі педагагічных работнікаў, але і патэнцыяльных заказчыкаў адукацыйнага працэсу: вучняў, законных прадстаўнікоў навучэнцаў, прадстаўнікоў дзяржаўных і недзяржаўных структур.
Сацыяльна-педагагічны комплекс-майстэрня рэалізуе сацыяльны, ваенна-патрыятычны, духоўна-маральны накірункі дзейнасці праз інтэграцыю вучэбнай дзейнасці і пазаўрочную дзейнасць.
Мастацка-эстэтычны комплекс-майстэрня рэалізуе агульнакультурны накірунак на вучэбных занятках па беларускай і рускай літаратуры, мастацтве, гісторыі і пазаўрочнай дзейнасці.
Навукова-даследчы комплекс-майстэрня рэалізуе агульнаінтэлектуальны накірунак праз арганізацыю гэтай дзейнасці на вучэбных занятках па прадметах і пазаўрочнай дзейнасці ў рамках навукова-даследчай работы навучэнцаў (праектная дзейнасць, навуковае таварыства УА, конкурсы, экскурсіі і інш.).
Фізкультурна-спартыўны комплекс-майстэрня рэалізуе фізкультурна-аздараўленчы накірунак.
Нацыянальна-культурная ідэнтычнасць – асэнсаванне асобай сваёй прыналежнасці да пэўнай нацыі (народа), яе культурных каштоўнасцей і спадчыны. Пачуццё прыналежнасці да пэўнай нацыі вызначаецца асэнсаваннем адзінага мінулага, якое неабходна звязваць з сучасным дзяржавы і грамадства, каб яно ў дальнейшым гарантавала стабільнае будучае.
Педагагічная мадэль фарміравання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці падлеткаў ва ўстанове адукацыі ўключае ў сябе тры блокі:
1. канцэптуальны (сацыяльны заказ грамадства, мэта, задачы, прынцыпы, арганізацыйна-педагагічныя ўмовы)
Ø арганізацыя асяроддзя жыццядзейнасці (інфармацыйна-камунікатыўная прастора ўстановы адукацыі: дзяржаўная сімволіка, прадметы нацыянальнай культуры і творчасці і г.д.);
Ø узаемадзеянне з сям’ёй навучэнцаў, законнымі прадстаўнікамі (педагагічны патэнцыял этнакультуры сям’і выкарыстоўваецца ў вучэбным працэсе і праз пазакласную работу – праекты “Мой род, мая сям’я і наша краіна”, “Прафесійнае дрэва сям’і”, школы выхаднога дня, рэалізацыю праграмы здаровага ладу жыцця, бацькоўскія ўніверсітэты і г.д.);
Ø выкарыстанне пазашкольнага асяроддзя з яго шматлікімі ўзаемадзеяннямі (аказанне паслуг дадатковай адукацыі, выставы, танцавальна-тэматычныя вечары, сумесныя спартыўныя і забаўляльныя мерапрыемствы).
2. арганізацыйна-дзейнасны (функцыі, змест, кампаненты, віды дзейнасці, сродкі, формы, метады)
3. крытэрыяльна-рэзультатыўны (крытэрыі, паказчыкі, узроўні, а таксама вынік)
Крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці інавацыйнай мадэлі
|
|
|
|
|
этнічная дасведчанасць – веданне традыцый, гісторыі этнасу, правіл паводзін, асаблівасцей зносін, сістэмы каштоўнасных арыентацый; здольнасць вывучаць і аналізаваць нацыянальны вопыт, традыцыі, веданне лепшых узораў народнай культуры і г.д.
|
|
|
жаданне знаёміцца з нацыянальнымі і культурнымі (этнічнымі) асаблівасцямі свайго народа, даведвацца пра гісторыю і каштоўнасныя арыентацыі свайго народа; наяўнасць станоўчай нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці; жаданне прадаўжаць традыцыі свайго народа
|
|
|
ажыццяўленне дзейнасці па захаванні нацыянальных і культурных традыцый і правіл свайго народа (этнасу), прымяненне іх у асабістым жыцці, будова ўласнага жыцця ў адпаведнасці з нацыянальнымі традыцыямі
|