РУС БЕЛ ENG

Загадкі садавіна і агародніна

 

1.На градцы доўгі і зялёны, а ў бочцы –жоўты і салёны.(Агурок)

2.Круглы хлявец поўны белых авец.(Гарбуз)

3.На тоненькай ножцы стаіць, сонейкам на неба глядзіць.(Сланечнік)

4.Ён у самы санцапёк падстаўляе сонцу бок,

Колерам зеленаваты, у цяльняшцы паласатай.(Кавун)

5.Летам я –рагатая, восенню хвастатая.

Хоць і горкая зусім, ды патрэбная ўсім.(Цыбуля)

6.Стаіць аднаногі ў зялёным халаце, а добра прыглядзішся-латы на лаце. (Качан капусты)

7.Яна зусім не мышка, хоць і на М завецца,

Сама імчыцца ў норку, а хвост у неба рвецца.(Морква)

8.Румяны Піліп да палкі прыліп.(Яблык)

9.Вырас куст, у кусце домікі, а ў доміках дзеткі.

Павеяў вецер, домікі разваліліся, а дзеткі пакаціліся.(Гарох)

10.Круглая, ды не гарбуз, з хвастом, ды не мыш.(Рэпа)

11.Чырвоненькі пеўнічак з зямліцы спявае.(Бурак)

12.Чырвона, ды не дзеўка, зялёна, не дубрава.(Морква)

13.Жоўтая курыца пад лісцямі туліцца,

Высядзела куранят-ажно тысячу зярнят.(Дыня)

14.Чырвоная мышка з белым хвастом

У норцы сядзіць пад зялёным лістом.(Радыска)

15.Маленькі, горкі, цыбулі брат.(Часнок)

16.Галава на ножцы, у галаве-гарошкі.(Мак)

17.Растуць на градцы зялёныя галінкі, а на іх чырвоныя дзеткі.(Памідоры)