РУС БЕЛ ENG

Загадкі пра грыбы і ягады

1.Сядзіць паненка, на ёй чырвоная сукенка,

Хто ідзе-ёй паклоніцца.(Суніца)

2.Паміж гор сядзіць Рыгор, капялюшом накрыты.(Грыб)

3.Маленькая паненачка схавалася ў цянёк,

Чырвоная сукеначка, а беленькі пянёк.(Маліна)

4.Ніколі шапкі не здымае, бо не адной рукі не мае.(Грыб)

5.Пад ёлкай гэты грыб жыве, любіць цень і вільгаць п’е.

Мудры барадач , вядомы, грыб ядомы.(Баравік)

6.Пад лістамі на паляне гуляюць у хаванкі пані.

Вось схаваліся тры сястрычкі- светла-жоўтыя …(Лісічкі)

7.На пянёчку сядзяць, на ўсіх хораша глядзяць.

Глядзяць, усміхаюцца  (Апенькамі) называюцца.

8.Зашоў мужык у сасняк, знайшоў слізняк,

Кінуць шкада, з’есці сыра.(Груздзь)

9.Чорных ягад поўны куст-

Вельмі смачных на смак.(Чорныя парэчкі)

10. Ён у лесе стаяў , ніхто яго не браў,

У чырвонай шапцы моднай нікуды не годны.(Мухамор)

11.У гаі ў бярозкі сустрэліся цёзкі.(Падбярозавік)

12.Я ў чырвонай шапачцы расту сярод карней асінавых.

Мяне ўбачыш за вярсту,- а завуць мяне…(Падасінавік)

13.Я чырвона, я кісла, на балоце я расла,

Даспявала пад сняжком,ну-ка , хто са мной знаём?(Журавіны)