РУС БЕЛ ENG

Шестой школьный день

У 2023-2024 навучальным годзе працуем над праектам "Любі і пазнавай свой родны край".

Праект, накіраваны на выхаванне вучняў у духу любові да Айчыны, захаванню і прымнажэнню нацыянальнага духоўнага і культурнага здабытку, гістарычнай спадчыны, прыродных багаццяў краіны, самабытных традыцый беларускага народа. Адным з найважнейшых напрамкаў у арганізацыі выхаваўчай работы з’яўляецца ўзмацненне ролі дзіцячага і моладзевага грамадскага руху.

Праект “Любі і пазнавай свой родны край” дазволіць праводзіць работу ў шосты дзень з улікам усіх напрамкаў канцэпцыі і праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, пашырыць і ўмацаваць сувязі з бацькоўскай грамадскасцю і соцыумам. А навучэнцы будуць мець магчымасць самарэалізацыі і раскрыцця асобаснага патэнцыялу.

Мэта праекта: выхаванне ў вучняў  грамадзянскасці і патрыятызму праз вывучэнне гісторыі роднага краю, традыцый і звычаяў народа сродкамі арганізацыі экскурсійна-краязнаўчай, інтэлектуальнай, фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці ў межах шостага школьнага дня.

Для дасягнення мэты патрэбна вырашаць наступныя задачы:

  1. Спрыяць прыцягненню максімальнай колькасці навучэнцаў і бацькоў да арганізаваных форм вольнага часу ў межах адукацыйнай установы;
  2. Вызначыць экскурсійныя маршруты па вывучэнню гісторыі “маленькай радзімы”;
  3. Арганізаваць экскурсіі па вызначаных маршрутах у межах шостага школьнага дня;
  4. Стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці, інтэлекта, камунікатыўных, творчых здольнасцей  навучэнцаў, культуры здаровага ладу жыцця;
  5. Пашыраць супрацоўніцтва ўстановы адукацыі з соцыумам.

    ТЭРМІНЫ РЭАЛІЗАЦЫІ:

    Верасень 2023 май 2024 года

     

    УДЗЕЛЬНІКІ:

    • навучэнцы 1-11 класаў;
    • педагогі;
    • законныя прадстаўнікі навучэнцаў.

20232022
6 ноября, понедельник

Наша субота 04.11.2023

подробнее...