Маршруты выхаднога дня
Паважаныя мамы і таты!
Самы радасны дзень – гэта выхадны, калі ўся сям'я збіраецца разам! Выхадныя - гэта ўжо свята.
А выхадныя, праведзеныя разам з дзецьмі - свята ўдвая! І каб гэтае свята было яркім і незабыўным, прапануем вашай увазе маршруты выхаднога дня
Памятка для бацькоў
У выхадны дзень многіх бацькоў цікавіць пытанне: Куды пайсці з дзіцем? Як карысна і цікава правесці гэтыя дні? Можа ў паход, у парк? Гэтыя парады дапамогуць вам зрабіць сямейны, выхадны дзень па-сапраўднаму захапляльным для дзіцяці.
Спытайце ў дзіцяці, куды б ён хацеў пайсці, што ўбачыць? Вырашальнае слова застаецца за дзіцем, гэта адзін з момантаў, калі дзіця адчувае сваю сувязь з дарослым у сям'і і расце спакойным, упэўненым.
Сумесны з дзіцем паход - гэта не адпачынак для бацькоў, а час, цалкам прысвечаны яму, вашаму любімаму дзіцяці. Хай ён яшчэ раз пераканаецца, што вы яго любіце, што жывяце яго інтарэсамі. Не забывайце глядзець вакол вачыма дзіцяці, падзяляць яго радасць і здзіўленне.
Чытаць дарэчныя ў той ці іншай сітуацыі вершы, загадваць загадкі. Літаратурны матэрыял абвострыць ўспрыманне малога, дапаможа запамінанню яркіх вобразаў. Ваша гаворка, дарагія бацькі-эмацыйная і выразная, павінна несці добрае стаўленне да навакольнага, захапленне шчодрай прыгажосцю прыроды. Не забывайце заахвочваць дзіця выказвацца, вучыцца аналізаваць, адказваць на пытанні і задаваць іх.
У гэтым узросце дзецям хочацца прымерыць гэтае жыццё на сябе, даведацца новае, таму вы, бацькі, павінны зрабіць гэтыя наведванні рэгулярнымі і цікавымі. Шмат цікавага можа даведацца дзіця і проста гуляючы з вамі па вуліцы. Раскажыце, чаму такую назву носіць гэтая вуліца, якія славутасці знаходзяцца на ёй. Разгледзьце транспарт, які ідзе па вуліцы, успомніце правілы дарожнага руху. Такія гутаркі не толькі пашыраць кругагляд дашкольніка, але і папоўняць яго слоўнікавы запас.
Наведайце бібліятэку, аддзяленне сувязі, аддзяленне “Беларусьбанк”, амбулаторыю, дзе вы наглядна зможаце пазнаёміць дзіця з прафесіямі дарослых.
З мэтай вывучэння гісторыі роднага краю вы можаце прайсці з дзіцем па аб'ектах гісторыі і культуры нашага аграгарадка.
Існуе шмат розных спосабаў, як правесці выхадны дзень разам з дзіцем цікава і займальна. Прадумайце, пафантазіруйце, і вы атрымаеце масу ўражанняў і карысці ад прагулак з дзіцем!
Маршрут выхаднога дня "Архітэктурны ансамбль аг.Варняны"
Маршрут выхаднога дня "Па сцяжынках баявой славы"
Маршрут выхаднога дня "З гісторыі вёскі"