ПАЛАЖЭННЕ
аб бацькоўскім універсітэце дзяржаўнай установы адукацыі “Варнянская сярэдняя школа”
- Агульныя палажэнні
1.1. Дадзенае Палажэнне распрацавана на падставе інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі” вызначае ўмовы, парадак арганізацыі, напрамкі дзейнасці, структуру бацькоўскага ўніверсітэта.
1.2. Бацькоўскі універсітэт створаны для развіцця ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сям’і і школы.
1.3.Бацькоўскі універсітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі і метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і гэтым Палажэннем.
1.4. Стварэнне бацькоўскага ўніверсітэта не прыводзіць да змены арганізацыйна-прававой формы, тыпу і выгляду ўстановы адукацыі і ў яго Статуце не фіксуецца.
1.5.Працу бацькоўскага ўніверсітэта арганізуе дырэктар, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, класныя кіраўнікі, педагог-псіхолаг, педагог сацыяльны прыцягваючы рэсурсы (кадравыя і інфармацыйныя) раёна.
1.6.Агульную каардынацыю дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта ажыццяўляе намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, або ў выпадку яго адсутнасці дырэктар установы адукацыі.
- Мэты, задачы і напрамкі дзейнасці Бацькоўскага ўніверсітэта, ступені рэалізацыі і формы правядзення заняткаў
2.1. Мэтай стварэння бацькоўскага універсітэта з’яўляецца: стварэнне ўмоў якія спрыяюць псіхалагічнай асвеце бацькоў, азнаямленне з інфармацыяй па розных пытаннях выхавання з дапамогай рэалізацыі рэспубліканскага праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”.
2.2. Задачы:
- пабудаваць сістэму бесперапыннага псіхолага-педагагічнага дыялогу з сям’ёй аб праблемах развіцця, навучання і выхавання асобы дзіцяці;
- арганізаваць эфектыўнае супрацоўніцтва з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі);
- павысіць матывацыю бацькоў вучыцца адказнаму бацькоўству, садзейнічаць развіццю навыкаў бацькоўскай самаадукацыі, ключавых кампетэнцый бацькоў;
- павысіць сацыяльна-педагагічную, псіхалагічную, прававую культуру бацькоў;
- прапагандзіраваць пазітыўны вопыт сямейнага выхавання, фарміраванне пачуцця Радзімы праз вывучэнне гісторыі свайго роду, роднага краю, сваёй краіны;
- садзейнічаць выхаванню сапраўдных грамадзян сваёй краіны, сапраўдных працаўнікоў, адказных членаў сям’і;
- фарміраваць каштоўнасна-сэнсавыя асновы бацькоўства; актуалізаваць пачуцці адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;
- фарміраваць і развіваць Псіхолага-педагагічныя кампетэнцыі бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраваць веды аб сямейнай псіхалогіі, дзіцяча-бацькоўскіх адносінах, узроставых асаблівасцях дзяцей, фарміраваць гарманічныя сямейныя адносіны, навыкі канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічаць развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;
- забяспечваць мэтанакіраваную працу па прафілактыцы сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, зніжэння рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікненню цяжкасцяў у сямейным выхаванні, аказваць своечасовую псіхолага-педагагічную і інфармацыйную дапамогу сем’ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.
2.3. Асноўныя напрамкі дзейнасці бацькоўскага універсітэта
- арганізацыя псіхолага-педагагічнагай асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання: - прававое: аб магчымасцях, правах і абавязках у ажыццяўленні адукацыйных патрэбаў сям’і;
- псіхолага-педагагічнае: аб метадах і формах выхавання, навучання дзіцяці;
- грамадзянская: аб шляхах развіцця адукацыі, школы;
- кансультаванне бацькоў па юрыдычных, псіхолага-педагагічных і іншых праблемах;
- навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей з улікам сацыякультурных традыцый, сучасных праблем і асаблівасцяў развіцця грамадства;
- пашырэнне выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сям’і ў цэлым; - арганізацыя і ажыццяўленне выставачнай дзейнасці па прапагандзе эфектыўных тэхналогій выхавання;
- пабудова сістэмы распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту;
- трансляцыя дзейнасці бацькоўскага універсітэта на сайце ўстановы.
2.4. Тры ступені ў рэалізацыі бацькоўскага універсітэта:
I ступень “Маё дзіця – малодшы школьнік” – для бацькоў вучняў I-IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
II ступень “Маё дзіця – падлетак” – для бацькоў вучняў V-IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
III ступень “Маё дзіця – старшакласнік” - для бацькоў вучняў X-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
2.5. Формы правядзення заняткаў:
- традыцыйныя (лекцыі, гутаркі, канферэнцыі, круглыя сталы, дыскусіі, семінары-практыкумы, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, апытанні бацькоў па рознай тэматыцы, абмен вопытам работы і г. д.);
- дыстанцыйныя (вэбінары, форумы, on-line кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі па актуальных пытаннях сямейнага выхавання на сайце школы, удзел у стварэнні рэкламных буклетаў, лістовак, афармленне стэндаў, анкетаванне бацькоў, прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў тэматычных выставах і іншых мерапрыемствах).
- Умовы, парадак стварэння і кіраванне бацькоўскім універсітэтам
3.1. Умовы стварэння бацькоўскага ўніверсітэта:
- ствараецца на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Варнянская сярэдняя школа”;
- ствараецца на падставе загаду дырэктара школы і гэтага Палажэння;
- каардынуе дзейнасць бацькоўскага ўніверсітэта намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, у выпадку яго адсутнасці дырэктар ўстановы адукацыі;
- рэалізуецца ў кожным класе з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў;
- за рэалізацыю бацькоўскага ўніверсітэта ў кожным класе адказвае класны кіраўнік;
- заняткі праводзяцца адзін раз у чвэрць;
- бацькоўскі ўніверсітэт можа рэалізоўвацца ў вочнай і ў дыстанцыйнай форме, у выпадку пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі толькі ў дыстанцыйнай форме;
- на школьным інтэрнэт-сайце ствараецца падраздзел “Бацькоўскі ўніверсітэт”;
- класныя кіраўнікі рыхтуюць інфармацыю для размяшчэння на афіцыйным інтэрнэт-сайце школы ў падраздзеле “Бацькоўскі ўніверсітэт”;
3.2. Каардынатар бацькоўскага універсітэта:
- нясе адказнасць за эфектыўнасць дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта;
- каардынуе дзейнасць бацькоўскага ўніверсітэта;
- ажыццяўляе ўзаемадзеянне з класнымі кіраўнікамі, сацыяльным педагогам, педагогам-псіхолагам;
- падпісвае ўсе дакументы, якія тычацца дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта, у межах сваёй кампетэнцыі;
- вядзе ва ўстаноўленым парадку справаводства, пры неабходнасці складае справаздачную дакументацыю і прадстаўляе па запыце адпаведных дзяржаўных органаў звесткі аб рэалізацыі мерапрыемстваў бацькоўскага ўніверсітэта.
3.3.У мэтах рэалізацыі пастаўленых задач бацькоўскі ўніверсітэт узаемадзейнічае з зацікаўленымі асобамі, арганізацыямі, якія ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі.
3.4. Бацькоўскі ўніверсітэт рэалізуецца на падставе падрыхтаванай праграмы навукоўцамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, альбо самастойна плануе сваю дзейнасць і вызначае перспектывы развіцця.
3.5. Дзейнасць бацькоўскага ўніверсітэта ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем і планам работы бацькоўскага ўніверсітэта.
3.6. У канцы навучальнага года каардынатар можа даць педагагічнаму калектыву, вучэбна-метадычным фарміраванням інфармацыю аб эфектыўнасці, выніковасці рэалізацыі мерапрыемстваў плана бацькоўскага ўніверсітэта.
3.7.Падставай для пачатку і спынення дзейнасці бацькоўскага універсітэта з’яўляюцца метадычныя рэкамендацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай працы, альбо іншы нарматыўны, прававы дакумент Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
- Структура бацькоўскага універсітэта.
4.1.Структуру бацькоўскага ўніверсітэта вызначае і зацвярджае дырэктар установы адукацыі.
4.2.Бацькоўскі ўніверсітэт можа выкарыстоўваць у працы наступныя памяшканні, неабходныя для забеспячэння яго дзейнасці – навучальныя кабінеты, камп’ютарны клас, інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр і інш.
4.3.Класныя кіраўнікі арганізоўваюць мерапрыемствы бацькоўскага ўніверсітэта ў рамках гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы.
- Дакументацыя
- загад ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі аб арганізацыі работы бацькоўскага ўніверсітэта на базе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;
- Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;
- план работы на навучальны год;
- метадычныя матэрыялы, праекты, распрацоўкі, фотасправаздачы і іншыя матэрыялы, якія ствараюцца ў рамках работы бацькоўскага ўніверсітэта (размяшчаюцца на сайце ўстановы адукацыі, захоўваюцца ў электронным варыянце).
- Парадак унясення змяненняў і (або) дапаўненняў у Палажэнне.
6.1. У сапраўднае Палажэнне могуць быць унесены неабходныя змены і (або) дапаўненні ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.