- Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;
- Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2022 № 322;
- Правілы правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.07.2022 № 184 (са зменамі і дапаўненнямі ад 30.12.2022 № 509, ад 15.11.2023 №348);
- Інструкцыя па арганізацыі і правядзенні цэнтралізаванага экзамена, зацверджаная пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.07.2022 №184 (са зменамі і дапаўненнямі ад 30.12.2022 № 509, ад 15.11.2023 №348);
- пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 14.08.2023 № 263 “Аб пераліку вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, відах, формах правядзення выніковых іспытаў у 2023/2024 навучальным годзе”;
- пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.08.2022 № 274 “Аб дакументах аб адукацыі, дадаткаў да іх, залатым, сярэбраным медалях і дакументах аб навучанні” (са зменамі і дапаўненнямі ад 31.07.2023 № 215);
- Інструкцыя аб атэстацыі ў парадку экстэрната, зацверджаная пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 08.08.2022 №234;
- пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12.02.2024 № 02-01-14/1654/дс “Аб завяршэнні вучэбных заняткаў, завяршэнні 2023/2024 навучальнага года пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі”;
- пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2023 года № 02-01-14/2114/дс “Аб некаторых пытаннях атэстацыі ў парадку экстэрната па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі”;
- пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2023 г. №58 “Аб выдачы характарыстыкі”;
- метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, ад 21.08.2023;
- білеты для правядзення абавязковага выпускнога экзамена па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, у тым ліку для правядзення экзамена ў парадку экстэраната; білетамі для правядзення экзаменаў пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, зацверджанымі загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.11.2023 №519;
- метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні кваліфікацыйнага экзамена па выніках засваення навучэнцамі Х (ХІ) – ХІ (ХІІ) класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльных школ, спецыяльных школ-інтэрнатаў адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) у межах вучэбнага прадмета “Працоўнае навучанне”, зацверджанымі намеснікам Міністра адукацыі 31 ліпеня 2023 г.