Загадкі пра жывёл
1.І сваё дзіця не забыла, і чужых малаком напаіла. (Карова)
2.Не згубіла, а ўсё тупае, не хворая, а ўсё крэхча. (Свіння)
3.Не прадзе, не тчэ, а людзей апранае. (Авечка)
4.Улетку шэранькі, узімку беленькі,
Доўгія вушы, хутка ў лес уцякае.(Заяц)
5.Хоць малы ён, часам з кулак, але не возьмеш ніяк.(Вожык)
6.Не рыба, а плавец, не конь, а ходзіць, не піла, а рэжа.(Бабёр)
7.У лесе жыве, харчуецца, на галаве дрэва красуецца.(Лось)
8.З барадою, а не стары, з рагамі, а не бык, лыкі дзярэ, а лапці не пляце.(Казёл)
9.З людзьмі сябруе, хату вартуе, жыве пад ганкам, хвост абаранкам.(Сабака)
10.Сядзіць на печы, заплюшчыўшы вочы.(Кот)
11.Хоць малая, ды дужая: з сабою хату носіць.(Чарапаха)
12.Па долах, па горах ходзіць футра ды кафтан.(Авечка)
13.Хто па ёлках спрытна скача, узлятае на дубы?
Хто ў дупле арэхі хавае, суша на зіму грыбы? (Вавёрка)
14.З грывай, але не конь, з рагамі, а не бык,
З барадою, а не казёл.
Гучна-гучна зароў цар пушчанскіх звяроў.(Зубр)
15.Ён прысмакаў з’еў нямала, а калі харчоў не стала,
Лапу смокчучы, заснуў, ледзьве не праспаў вясну.(Мядзведзь)
16.У рыжай разбойніцы хвост, як мятла.
Ад кары ўцякла- сляды замяла.(Ліса)
17.Маленькі шарык пад лаўкай шарыць,
Збірае крошкі, баіцца кошкі.(Мышка)