Загадкі пра птушак
1. Спераду шыльца, а з хваста вільца,
Паверх –чорнае сукно, спадыспаду-палатно.(Ластаўка)
2.Ходзіць цар па градзе, у дастатку ён жыве:
Два бліны на барадзе, а трэці на галаве.(Певень)
3.Шустранькі, маленькі, сам у шэрай світцы,
Шукае канапелькі, каб трохі пажывіцца.(Верабей)
4.Праз горы, даліны, праз тысячы сёл,
З далёкай краіны вярнуўся пасол.
Паважны, галоўны, ён стаў на страсе,
У ботах чырвоных, каб бачылі ўсе.(Бусел)
5.Усіх я буджу, хоць не ваджу.(Певень)
6. Даўганосы, даўноногі прыляцеў з далёкай дарогі.(Бусел)
7.Без страху, без гора, пралятае рэкі і мора.(Птушка)
8.Да яліны, да сасны доктар прыляцеў лясны.
Палячыў сасну, яліну і высокі бор пакінуў ,
Паляцеў у той лясок, дзе бярозавы піў сок.(Дзяцел)
9.У сінім небе галасок, як маленькі званок.(Жаваранак)
10.Спінка зеленавата, жывот жаўтаваты,
Чорненькая шапачка. І палоска шаліка.(Сініца)
11.Хай я птушка-невялічка у мяне, сябры, прывычка-
Як пачнуцца халады, прама з поўначы сюды.(Снягір)
12.Птушка зверху налятае і цыплят знізу хапае.(Ястраб)
13.Па начах яна лятае, спіць на дрэве днём.(Сава)