РУС БЕЛ ENG

Загадкі пра прыродныя з'явы

1. Што бяжыць без поваду? (Вада).

2. Без ног бяжыць. (Вада.)

3. Ні рук, ні ног не мае, а яблыкі страсае. (Вецер.)

4. У адным доме сотні жыхароў, а сям'я адна. (Вулей.)

5. Каляровае карамысла цераз рэчку павісла. (Вяселка).

6. 3 неба крупы падаюць. (Град)

7. Паміж гор сядзіць Рыгор, капелюшом накрыты. (Грыб.)

8. Мяне ўсе просяць,

9. Мяне чакаюць,

10 .А як толькі з’яўлюся,

11. Хавацца пачынаюць. (Дождж)

12. Што нас корміць, а есці не просіць? (Зямля).

13. Што ляжыць, не павернецца. (Камень)

14. На вадзе родзіцца, а вады баіцца. (Лёд.)

15. Вісіць — зялёны, ляціць — жоўты, ляжыць — чорны. (Ліст.)

16. Са страхі морква вісіць, да зямлі не дастае, паху не мае, зімой вырастае. (Лядзяш.)

17. Хоць зубоў не мае, а балюча кусае. (Мароз.)

18. Дзядуля без сякеры мост пабудаваў. (Мароз)

19. Каля сосен, каля ёлак

20. Збудаваны дом з іголак.

21. Можа, вам знаёмы ён?

22. Жыхароў у ім мільён.

23. Усе працуюць урачыста,

24. Вось чаму навокал чыста. (Мурашнік)

25. Прыйшла чорная маці, усіх паклала спаці. (Ноч)

26. Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае. (Раса.)

27. 3 неба ўпаў — усю зямлю, як абрусам, заслаў. (Снег.) 

28. Ляцяць птушкі без крыл, садзяцца без ног. (Снег)

29. Сяміколерная стужка

30. Ў небе выгнулася дужкай. (Вясёлка)

31. У небе – вата,

32. А ў ёй – вады багата. (Хмара)

33. У люстэрку ля дарогі

34. Дзеці прамачылі ногі. (Лужына)