РУС БЕЛ ENG

Загадкі пра расліны

1.Рук многа ,а нага адна. (Дрэва )

2.Паверх лесу агонь гарыць. (Рабіна )

3.Сядзіць урода пасярод агарода, хто да яе дакранецца, усякі апячэцца. (Крапіва )

4.Чырвонае цельце, каменнае сэрдца, вінная на смак, а завецца як ? ( Вішня )

5.Адна я ў лесе з белаю карой. Багата сокам вясноваю парой. (Бярозка )

6.Я засцілаю дол ігліцай, спрадвеку слаўлюся жывіцай. (Сасна )

7.І ў сто гадоў я малады. Маё насенне-жалуды. (Дуб )

8.Заўсёды летам і зімой , мае іголачкі са мной.

Галінак у мяне багата, я сустракаю з вамі свята.(Елка )

9.Хто стаіць у зялёных іголках. (Елка )

10.Рос, вырас, з куста вылез, па кустах пакаціўся

На зубах раскусіўся. (Арэх )

11.Урадзіўся ён высокі, шаўкавісты, сінявокі.

Апранае нас з давён…Здагадайцеся, хто ён ? (Лён )

12.Мяне ў лесе пакінулі, увесь век тарчаць заставілі.

У шапцы зайкавай –узімку, а летам з брытай галавой. (Пень)

13.Я зацвітаю кожным летам не пышным – ледзь прыкметным цветам.

Але як толькі зацвіту , пчолы чуюць за вярсту. (Ліпа )

14.Стаіць у лесе  дрэўца , пад ветрам лёгка гнецца, а гронкі ягадак гараць,

І снегіры да  іх ляцяць… Хто здагадаецца , як дрэўца называецца? (Рабіна)

15.Вісіць-зялёны, ляціць-жоўты, ляжыць-чорны. (Ліст)

16.Ніхто яе не пужае і не думае пужаць,

Баязлішка адно знае, што дрыжаць і дрыжаць. (Асіна)

17.У залаты клубок схаваўся дубок. (Жалуд )