РУС БЕЛ ENG

Сістэма работы ўстановы 

Арганізацыя работы з педагогамі

Узаемадзеянне пары "настаўнік - вучань" патрабуе ад педагога наяўнасці прафесійных якасцей. Пры гэтым яны вызначаюцца не толькі ўзроўнем арганізацыі і правядзення заняткаў, але і дастаткова глыбокім веданнем культуры свайго народа і народаў, што пражываюць сумесна.

     Для фарміравання прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў установы адукацыі арганізавана сістэма метадычнай работы, якая ўключае дзейнасць на ўзроўні самога педагога, творчай групы настаўнікаў, а таксама ўсяго педагагічнага калектыва: тэматычныя педагагічныя саветы, круглыя сталы, майстар-класы, панарамы вопыту, метадычныя тыдні, выставы і інш. 

       Тэмы сустрэч з педагогамі:  

  • "Сучасныя падыходы да арганізацыі адукацыйнага працэсу: інтэграцыя прадметаў грамадска-гуманітарнага і эстэтычнага цыкла";
  • "Інтэграцыя як сродак інтэнсіфікацыі ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці";
  • "Методыка арганізацыі грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў";
  • "Выхаванне навучэнцаў на агульначалавечых каштоўнасцях і духоўнай спадчыне беларускага народа";
  • "Беларуская народная педагогіка як сродак выхавання";
  • "Выкарыстанне магчымасцей інфармацыйна-адукацыйнай прасторы і сродкаў масавай інфармацыі для фарміравання нацыянальна-культурных кампетэнцый сучасных падлеткаў"

Арганізацыя работы з бацькамі

У рабоце з бацькамі і законнымі прадстаўнікамі выдзяляюць наступныя формы ўзаемадзеяння:

  • пазнавальнай дзейнасці агульнашкольныя і класныя святы; сумесныя дзіцяча-дарослыя турніры, Дні культуры Беларусі і другіх краін; Дні роднай мовы і інш.
  • формы сумеснайпраектнай дзейнасці, у тым ліку і працоўнай, валанцёрства афармленне нацыянальных вугалкоў класа, інфармацыйна-адукацыйнай прасторы ўстановы; бібліятэкі, тэрыторыі ўстановы адукацыі і інш.
  • формы дасугу, удзелу ў сумесных мерапрыемствах шостага школьнага дня - конкурсы, спаборніцтвы, прэзентацыі праектаў, экскурсіі, спектаклі, КВЗ і інш.
  • формы актывізацыі бацькоў - трэнінгі, дыскусіі, круглыя сталы, бацькоўскія ўніверсітэты і інш.
  • наглядна-асветніцкія формы - буклеты, памяткі, рэкамендацыі, відэаролікі і інш.

Арганізацыя работы з навучэнцамі

Згодна даследванняў вучоных псіхолагаў развіццё этнічнай, нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці школьнікаў праходзіць 3 этапы:

1) у 6-7 гадоў  дзіця набывае фрагментарныя веды пра сваю этнічную прыналежнасць, першапачаткова яна заснавана на відавочных паказчыках: колеры твару, знешнасці, мове, звычаях;

2_ у 8-9 гадоў  дзіця ўжо сябе дакладна ідэнтыфіцуе сябе са сваёй этнічнай групай, успрымае аснову ідэнтыфікацыі - нацыянальнасць бацькоў, месца пражывання, родная мова;

3) у малодшым падлеткавым узросце, у 10-11 гадоў, этнічная ідэнтычнасць фарміруецца ў поўным аб'ёме, у якасці асаблівасцей розных народаў дзіця адзначае ўнікальнасць гісторыі, спецыфіку традыцыйнай бытавой культуры, агульнасць гістарычнага лёсу, агульнасць продкаў, рэлігію.

4) старэйшы школьны ўзрост - 16-17 гадоў, характарызуецца ўмацаваннем у старэйшых падлеткаў асэнсавання сваёй этнічнай прыналежнасці, вызначэннем матывацыі выбару сваёй нацыянальнасці, канструяванне этнічнага светапогляду. Старэйшы школьнік ужо ўсвядомлена адносіць сябе да прадстаўнікоў той ці іншай этнічнай групы. 

        Такім чынам, нацыянальна-культурная ідэнтычнасць школьнікаў узрастае з вопытам, атрыманнем новай інфармацыі і развіццём кагнітыўных здольнасцей. Таму працэс фарміравання этнічнай самасвядомасці школьнікаў павінен ажыццяўляцца з улікам узросту дзяцей.

 

             Інтэграцыя - дзейсны сродак навучання - дапамагае даць дзецям тыя веды, якія адлюстроўваюць звязнасць асобных частак свету як сістэмы, вучыць дзіця з першых крокаў успрымаць свет як адзінае цэлае, у якім усе элементы ўзаемазвязаны.

 

         Варыянты тэм інтэграваных вучэбных заняткаў: