ПЛАН РАБОТЫ МЕТАДЫЧНАГА КАБІНЕТА
Мэта: забеспячэнне неперарыўнага і мэтанакіраванага прафесійнага развіцця педагагічных работнікаў у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі.
Задачы:
удасканаленне вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу;
удасканаленне зместу адукацыйных паслуг;
інтэнсіфікацыя вучэбнага працэсу на аснове актыўнага выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і электронных сродкаў навучання, мадэрнізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння вучэбнага працэсу;
садзейнічанне развіццю асобасных творчых здольнасцей адораных вучняў у межах навукова-даследчай і пошукавай дзейнасці, алімпіядным руху шляхам стымулявання творчай ініцыятывы педагогаў;
правядзенне маніторынгу і дыягностыкі метадычнай работы педагогаў, выпрацоўка аптымальных рашэнняў па павышэнні яе эфектыўнасці.
ПРЫЯРЫТЭТНЫЯ НАКІРУНКІ ДЗЕЙНАСЦІ МЕТАДЫЧНАГА КАБІНЕТА:
інфармаванне педагагічных работнікаў аб дасягненнях педагагічнай і псіхалагічнай навукі і практыкі;
аказанне метадычнай дапамогі ў якасным ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці, у стварэнні вучэбна-метадычных матэрыялаў, у састаўленні вучэбнай і планіруючай дакументацыі, падрыхтоўцы дакладаў і выступленняў на нарады, педагагічныя саветы, канферэнцыі, конкурсы і г.д.;
вывучэнне і ўкараненне перадавога вопыту навукова-метаычнай работы, эксперыментальнай дзейнасці педагогаў праз метадычныя выставы, прэзентацыі, семінары;
накапленне і сістэматызацыя нарматыўнай прававой, вучэбна-праграмнай і метадычнай дакументацыі, навукова-метадычнай літаратуры, лепшых метадычных распрацовак, рэкамендаваных да распаўсюджвання;
павышэнне прафесійнай кваліфікацыі і метадычнага майстэрства педагагічнага калектыва ўстановы адукацыі.
№ п/п |
Накірунак дзейнасці |
Тэрмін выканання |
Адказныя |
І. Арганізацыйна-метадычная дзейнасць
|
|||
,1.1. |
Разгляд і зацвярджэнне плана работы метадычнага кабінета |
Жнівень |
Намеснікі дырэктара |
1.2. |
Разгляд і зацвярджэнне плана работы метадычнага савета ўстановы адукацыі |
Жнівень |
Намеснікі дырэктара, кіраўнікі МА |
1.3. |
Арганізацыя і правядзенне пасяджэнняў прадметных метадычных аб’яднанняў, творчай і праблемнай груп, Школы маладога педагога |
Па плане работы |
Намеснікі дырэктара, кіраўнікі МА, творчай і праблемнай груп |
1.4. |
Арганізацыя і правядзенне інструктыўна-метадычных нарад з кіраўнікамі МА |
1 раз у чвэрць |
Намеснікі дырэктара |
1.5. |
Афармленне заявак на вучэбна-праграмную дакументацыю, вучэбную, вучэбна-метадычную, навуковую літаратуру і падпіскі на перыядычныя выданні, іх набыццё |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара |
1.6. |
Падбор матэрыялаў да правядзення педагагічных саветаў, пасяджэнняў прадметных МА, семінараў, канферэнцый |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара |
1.7. |
Папаўненне метадычных папак згодна паступленню нарматыўнай прававой дакументацыі |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара |
1.8.
|
Абнаўленне стэндавых матэрыялаў |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара |
ІІ. УДАСКАНАЛЕННЕ НЕПЕРАРЫЎНАЙ АДУКАЦЫІ ПЕДАГАГІЧНЫХ РАБОТНІКАЎ
|
|||
2.1. |
Разгляд і зацвярджэнне плана павышэння кваліфікацыі педагогаў нанавучальны год |
Верасень, студзень |
Намеснікі дырэктара |
2.2. |
Арганізацыя і правядзенне паседжанняў атэстацыйнай камісіі |
Па плане работы атэстацыйнай камісіі |
Члены атэстацыйнай камісіі |
2.3. |
Абагульненне і прапаганда прадуктыўнага вопыту педагогаў, творчай і пралемнай груп |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара, кіраўнікі творчай, праблемнай груп |
2.4. |
Інфармаванне педагогаў аб умовах і тэрмінах правядзення пасяджэнняў прадметных метадычных аб’яднанняў, педагагічных саветаў, нарад, конкурсаў, фестываляў, аглядаў, канферэнцый, семінараў |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара |
2.5. |
Узаеманаведванне вучэбных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара |
2.6. |
Аказанне метадычнай дапамогі пры падрыхтоўцы дакументаў педагогам падчас атэстацыі |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара |
2.7. |
Экспертыза практычнай дзейнасці педагогаў падчас правядзення адкрытых вучэбных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара |
ІІІ. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ |
|||
3.1. |
Вывучэнне нарматыўных прававых актаў, інструкцый, рэкамендацый Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара |
3.2. |
Карэкціроўка нарматыўнай прававой дакументацыі |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара |
3.3. |
Метадычынае суправаджэнне ўдзелу педагогаў і вучняў у раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, алімпіядах, праектах (у тым ліку дыстанцыйных) |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара |
3.4. |
Наведванне вучэбных заняткаў з мэтай дыягностыкі цяжкасцей і аказанні метадычнай дапамогі педагогам |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара |
3.5.
|
Аналіз работы метадычнага савета ўстановы адукацыі, прадметных МА, творчай, праблемнай груп, Школы маладога педагога |
Май-чэрвень |
Намеснікі дырэктара, кіраўнікі МА |
3.6. |
Аналіз метадычнай работы ўстановы адукацыі за навучальны год |
Чэрвень |
Намеснікі дырэктара |
3.7. |
Работа па накапленні практычнага матэрыялу аб выкарыстанні эфектыўных педагагічных тэхналогій |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара |
3.8. |
Забеспячэнне інфармацыйна-метадычнага суправаджэння правядзення псіхолага-педагагічных семінараў, метадычных семінараў, прадметных тыдняў |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара |
ІV. КАНСУЛЬТАЦЫЙНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
|
|||
4.1. |
Правядзенне групавой і індывідуальнай кансультацыйнай работы для педагогаў (складанне перспектыўнага, каляндарна-тэматычнага планавання і г.д.) |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара |
4.2.
|
Правядзенне групавой і індывідуальнай кансультацыйнай работы для педагогаў па пытаннях атэстацыі |
На працягу года |
Атэстацыйная камісія |
4.3. |
Метадычная вучоба педагогаў пры выяўленні педагагічных цяжкасцей |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара |
V. ПАПАЎНЕННЕ ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАГА ФОНДУ |
|||
5.1. |
Абнаўленне інфармацыі ў рубрыках “Метадычная дзейнасць”, “Метадычны кабінет” на сайце ўстановы адукацыі |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара, Праўлуцкая Г.Л. |
5.2. |
Падрыхтоўка камп’ютарных прэзентацый, іншых электронных матэрыялаў па вучэбных прадметах |
На працягу года |
Педагогі |
5.3. |
Папаўненне базы электронных сродкаў навучання |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара, педагогі, Праўлуцкая Г.Л. |
5.4. |
Стварэнне інфармацыйных буклетаў па метадычных пытаннях |
На працягу года |
Намеснікі дырэктара |