Школа Актыўнага Грамадзяніна
19.12.2024Сёння ў рамках інфармацыйна - адукацыйнага праекта "ШАГ" з навучэнцамі 8 - 11 класаў адбыўся адкрыты дыялог "Маладосць-час выбару. Прафесійнае самавызначэнне". Госцем дыялогу стала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП "Варняны" Людміла Віктараўна Мятлеўская. У рамках першага этапу навучэнцы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне "Мы даведаемся", падчас якой разважалі пра тое, што такое прафесійнае самавызначэнне, аб асновах прафесійнага выбару, пра тыпы прафесій, пра ўплыў вопыту работы ў валанцёрскіх і студэнцкіх атрадах, лагерах працы і адпачынку на выбар прафесіі. У рамках другога этапу госць дыялогу адказала на ўсе пытанні школьнікаў. Людміла Віктараўна расказала аб выбары сваёй прафесіі, аб магчымасцях кар'ернага росту, аб хобі і захапленнях, а таксама пазнаёміла з прафесіямі, якія патрэбны сельскай гаспадарцы. Так як ад правільнага выбару прафесіі залежыць жыццё чалавека.