РУС БЕЛ ENG

Праект "Адзін дзень у незнаёмай школе" прадаўжаецца...

17.10.2024

Праект "Адзін дзень у незнаёмай школе" прадаўжаецца... На гэты раз у Гудагайскую сярэднюю школу накіраваліся вучні 5А класа, а ў Варонскую пачатковую школу - вучні 4 класа. Да нас жа адпаведна прыехалі пяцікласнікі Гудагайскай школы і вучні 4 класа з Вароны. Для школьнікаў былі праведзены ўрокі рускай мовы (настаўнікі Боўша В.А. і Багушэвіч А.І.), а таксама пазакласныя мерапрыемствы. Гэты дзень, як заўжды, прыйшоўся даспадобы вучням, сваім змястоўным напаўненнем, новымі ўражаннямі і эмоцыямі