РУС БЕЛ ENG

Дзень самакіравання

04.10.2024

Па традыцыі напярэдадні Дня настаўніка ва ўстанове адукацыі прайшоў дзень самакіравання. Гэты дзень у гэтым годзе быў незвычайным, бо праводзілі яго вучні 10 і 11 педагагічных класаў. Старшакласнікі ўжо шмат пазналі пра прафесію педагога, а чарговыя педагагічныя спробы дапамаглі нашым школьнікам яшчэ больш палюбіць прафесію настаўніка і канчаткова вызначыцца з жыццёвым выбарам. Для ўсіх іншых вучняў дзень самакіравання - гэта новыя эмоцыі, пачуцці, уражанні. А для педагогаў - гэта магчымасць крышку паглядзець на сябе збоку, правесці час у сяброўскай атмасферы.

Вучні ж 10 класа дзень самакіравання правялі ў Варонскай пачатковай школе