Урок прававых ведаў
24.09.2024Урокі прававых ведаў для старшакласнікаў правяла старшы памочнік пракурора Астравецкага раёна Юркойць А.Т. Анастасія Тадэвушаўна нагадала пра ўзрост, з якога наступае адміністратыўная і крымінальная адказнасць. Размова ішла і пра злачынствы сярод непаўналетніх і у адносінах да непаўналетніх з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, абарону дзяцей ад насілля і булінгу.