РУС БЕЛ ENG

Апошні званок

31.05.2024

Вось і прагучаў апошні званок. Ужо заўтра распачнуцца самыя доўгія канікулы. Жадаем навучэнцам бяспечна адпачнуць, набрацца сіл і ў верасні зноў прыступіць да вучобы . А вось 19 выпускнікоў 11 класа развіталіся са школай. Наперадзе іх чакае яшчэ адно выпрабаванне і магчымасць прадоўжыць навучанне ў іншых установах адукацыі. Жадаем усім вучням і настаўнікам добра адпачыць, а выпускнікам 9 і 11 класаў выбраць шчаслівы шлях.