РУС БЕЛ ENG

Выпускны ранішнік у дзіцячым садзе

24.05.2024

    24 мая ў старшай групе інтэграванага навучання і выхавання прайшоў выпускны ранішнік. 

    Урачыстае мерапрыемства пачалося з лінейкі і вынасу знамённай групай Дзяржаўнага сцяга. Дзеці разам з бацькамі выканалі гімн Рэспублікі Беларусь. Песні, танцы, вершы, гульні, словы падзякі ўсхвалявалі прысутных, а святочныя ўборы дзяцей упрыгожылі свята. Дарагія нашы выпускнікі, жадаем вам поспехаў у школе!