ШАГ. Вынікі
17.05.2024Сёння адбылася чарговая дыялогавая пляцоўка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Атыўнага Грамадзяніна" па тэме "Радзіма мая ў асобах. Вынікі. VII Усебеларускі народны сход - галоўная палітычная падзея года ". Сённяшняя сустрэча была прысвечана VII Усебеларускаму народнаму сходу. На сустрэчу з старшакласнікамі прыйшла дэлегат Усебеларускага народнага сходу і старшыня Астравецкага раённага савета ветэранаў Ірына Баляславаўна Шляхтун. Ірына Баляславаўна падзялілася ўражаннямі ад Усебеларускага народнага сходу, расказала пра галоўны лозунг сходу "Час выбраў нас", пажадала навучэнцам заўсёды заставацца патрыётамі сваёй Радзімы і любіць і шанаваць сваю Беларусь.