РУС БЕЛ ENG

Праект "Адзін дзень у незнаёмай школе" прадаўжае сваю рэалізацыю

15.05.2024

15 мая праект "Адзін дзень у незнаёмай школе" для нашых вучняў прадоўжыў сваю рэалізацыю. Вучні 6 класа накіраваліся ў Гудагайскую сярэднюю школу, вучні 4 класа - у Варонскую пачатковую школу, адпаведна вучні Варонскай і Гадагайскай школ прыехалі ў госці да нас у школу. Для ўсіх вучняў былі праведзены ўрокі працоўнага навучання і мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праект, які рэалізуецца ўжо другі год, з'яўляецца цікавым вопытам для вучняў і педагогаў.