РУС БЕЛ ENG

"Адзін дзень у незнаёмай школе" прадаўжаецца

29.02.2024

У межах праекта "Адзін дзень у незнаёмай школе" да нас завіталі вучні 9 класа Гервяцкай сярэдняй школы і вучні 3 класа Варонскай пачатковай школы. Для іх нашымі педагогамі былі праведзены ўрокі англійскай мовы, а таксама пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае Году якасці. Нашы вучні ў сваю чаргу накіраваліся ў Варону і Гервяты, дзе таксама пабывалі на вучэбных занятках, пазакласным мерапрыемстве, пазнаёміліся з умовамі навучання ў суседніх школах. Акрамя ўрокаў і мерапрыемтсваў, усе вучні адведалі абеды ў незнаёмых школах і шчаслівыя вярнуліся ў свае родныя школкі