РУС БЕЛ ENG

Спартыўныя спаборніцтвы "Тата, мама і я - здаровая сям'я"

21.10.2023

21.10.2023 кожны навучэнец знайшоў цікавую справу для душы. У спартыўнай зале сёння панавала атмасфера задору, радасці і каманднага духу, бо вучні пачатковых класаў разам з бацькамі сабраліся на спаборніцтвы "Тата, мама, я - здаровая сям'я". Школьнікі і іх таты і мамы не толькі праверылі свае спартыўныя поспехі, але і прыгадалі, што неабходна адказацца ад такіх шкодных звычак, як курэнне, алкаголь, наркотыкі, маларухомы лад жыцця. Каманды спрачаліся пад дывізам "У здаровым целе - здаровы дух".