РУС БЕЛ ENG

Вечар сустрэчы "Сезон 2024"

03.02.2024

Традыцыйна, у першую суботу лютаў, школа гасцінна расчыніла дзверы і запрасіла ў госці выпускнікоў і настаўнікаў-ветэранаў. Вечар сустрэчы "Сезон 2024" даў унікальную  магчымасць сустрэцца школьным сябрам, каб успомніць школьныя гады, першага настаўніка, першы поспех і першую двойку, першае каханне, з кім сядзелі за адной партай, які прадмет любілі больш і як спазняліся на першы ўрок...