РУС БЕЛ ENG

Варняны - чарговы прыпынак Зімовага маршрута

02.02.2024

Сёння ў нашай установе знамянальная падзея. У госці завіталі байцы студэнцкага атрада "Азімыя" імя І Д.Лебедзева ў межах рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Зімовы маршрут". У гэтым годзе ён прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пачаўся дзень з урачыстай лінейкі. Затым для вучняў 1-11 класаў байцы атрада "Азімыя" правялі шэраг цікавых мерапрыемстваў: для вучняў 1-2 класаў была арганізавана адукацыйна-гульнявая праграма "Мая Беларусь" і майстар-клас па вырабе "снежнага сябра", вучні 3-4 класаў прынялі ўдзел у майстар-класе па народна-прыкладной творчасці "Птушка над Беларускай зямлёй", вучні 5-6 класаў пазнаёміліся з рэчывамі і правялі займальныя вопыты на інтэрактыўным занятку "Хімія вакол", сямікласнікі праверылі свае веды падчас інтэлектуальнай гульні "Пазнай Беларусь", васьмікласнікі прынялі ўдзел у інтэрактыве "АЭС на далоні" і КВІЗе "Дзе нараджаецца электраэнергія". Конкурсна-гульнявая праграма па прафарыентацыі ва УА "Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт", папулярызацыя дзейнасці БРСМ прынесла пазітыўныя эмоцыі для вучняў 9-11 класаў. А завяршыўся дзень гасцявання студэнцкага атрада з Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта "Азімыя" цудоўным канцэртам. Шчыра дзякуем за падораныя эмоцыі і такі насычаны дзень.