РУС БЕЛ ENG

Урок памяці "80 год поўнага зняцця блакады Ленінграда"

27.01.2024

Прайшло 80 гадоў,  27 студзеня 1944 года, скончыўся адзін з самых трагічных эпізодаў Вялікай Айчыннай вайны. Была цалкам знятая блакада Ленінграда, якая працягвалася 872 дні. Ленінград-адзіны ў сусветнай гісторыі горад, які змог вытрымаць амаль 900-дзённае акружэнне. У блакаваным Ленінградзе апынуліся больш за два з паловай мільёны жыхароў, у тым ліку 400 тысяч дзяцей. Харчовых запасаў было мала, даводзілася выкарыстоўваць харчовыя сурагаты. Сёння навучэнцы на уроку памяці "80 год з дня поўнага зняцця фашысцкай блакады Ленінграда" пазнаёміліся з ходам аперацыі "Студзеньскі гром", яшчэ раз узгадалі пра трагічныя падзеі, якія адбываліся падчас блакады, пра стойкасць і мужнасць жыхароў Ленінграда.