РУС БЕЛ ENG

Урачыста адкрылі першае ў раёне дашкольнае лясніцтва "Экаляты"

05.01.2024

Урачыста, з вершамі, песнямі і танцамі, а таксама падарункамі адбылося адкрыццё першага ў раёне дашкольнага лясніцтва "Экаляты". 8 хлопчыкаў і дзяўчынак, апранутыя ў прыгожую форму работнікаў лесу, папоўнілі рады юных лесаводаў. На цырымонію адкрыцця завіталі намеснік старшыні райвыканкама Г.П.Бычко, начальнік аддзела адукацыі А.А.Землякова, галоўны спецыяліст В.Я.Лаўрэцкая, дырэктар Астравецкага вопытнага лясгаса Р.М.Долгі і інш. 

Маленькія лесаводы прывіталі гасцей танцам і прызнаннем:

Форма ў нас, глязіце, ёсць.

Во якая прыгажосць!

Мы цяпер не дашкаляты,

А каманда - "Экаляты"!