РУС БЕЛ ENG

ШАГ "Захавальнікі прыгожага"

21.12.2023

Сёння адбылася чарговая інфармацыйная гадзіна ў рамках Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме "Захавальнікі прыгожага". Размова была прысвечана дзеячам культуры і мастацтва. На пачатку мерапрыемства навучэнцы праверылі свае веды падчас інтэрактыўнай віктарыны "Мы пазнаём". На сустрэчу з старшакласнікамі прыйшла дырэктар ДУ "Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці" Навасельская Ангеліна Чаславаўна, якая пазнаёміла школьнікаў з дзейнасцю аддзела культуры. Расказала навучэнцам пра ролю аддзела культуры ў духоўным адраджэнні, захаванні самабытнасці, духоўных каштоўнасцей і традыцый, нацыянальнай культурнай спадчыны Беларусі.