Бацькоўскі сход
25.11.2023Сёння адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход "Правіны і іх наступствы. Узаемадзеянне школы і сям'і па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін". На бацькоўскім сходзе прыстунічалі госці: Старшы памочнік пракурора Астравецкага раёна Юркойць А.Т., інспектары ДПС АДАІ Астравецкага РАУС Гродэль А.Я., Якімук С.У. Супрацоўнікі ДАІ нагадалі бацькам пра змяненні ў правілах дарожнага руху, выкарыстанне сродкаў персанальнай мабільнасці, выкарыстанне святлоадбівальных элементаў, перавозку непаўналетніх у спецыяльных утрымліваючых абсталяваннях. Анастасія Тадэвушаўна звярнула ўвагу бацькоў на адказнае выхаванне, на прафілактыку наркаманіі, насілля, булінгу, тролінгу, сацыяльнага сіроцтва. Рэкамендавала бацькам цікавіцца жыццём іх дзяцей, праглядаць іх сацыяльныя сеткі.