РУС БЕЛ ENG

ШАГ

23.11.2023

Навучэнцы 8-11 класаў у чарговы раз сабраліся на мерапрыемстве інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" па тэме "Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай велічнай красе ёсць доля працы маёй". Мерапрыемства было прысвечана працаўнікам прамысловасці і сельскай гаспадаркі. На сустрэчу са старшакласнікамі завітаў старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Юрый Аляксандравіч Адула. Юрый Аляксандравіч пазнаёміў навучэнцаў з дзейнасцю прафсаюзаў, а таксама са знакамітымі землякамі, чый лёс звязаны з сельскай гаспадаркай. Парэкамендаваў навучэнцам выбраць аграрныя прафесіі, так як краіне патрэбны адукаваныя людзі, якія ведаюць сваю справу, з'яўляюцца добрымі гаспадарамі і ўсёй душой гатовы працаваць на карысць сваёй Радзімы.