Ва ўстанове адукацыі праходзіць Месячнік па ахове працы
16.09.2023З 1 па 30 верасня ва ўстанове аб'яўлены Месячнік па ахове працы. Яго мэта: прафілактыка вытворчага траўматызму, павышэнне адказнасці наймальнікаў і работнікаў за забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы. На працягу месяца праходзіць інфармацыйная работа, падчас якой увага скіроўваецца на забеспячэнне бяспечных умоў на рабочых месцах. Сёння для работнікаў установы праведзены сход па пытаннях аховы працы, выслуханы прапановы кіраўніцтва і работнікаў па паляпшэнні ўмоў працы і аховы працы. Пазнаёміцца з планам Месячніка можна тут