Падарожжа па Ашмянскім краі ў межах акцыі "Ідзем у музей"
09.09.2023З 1 па 15 верасня праходзіць рэспубліканская акцыя "Ідзем у музей". У мінулую суботу дзесяцікласнікі гасцінна запрасілі ўсіх жадаючых малодшых вучняў у школьны музей "Спадчына продкаў", дзе правялі для іх цікавую і захапляльную экскурсію. А сёння вучні 10 класа разам з класным кіраўніком Карчэўскай В.У і настаўнікам гісторыі, кіраўніком школьнага музея Гродзь Л.А. накіраваліся ў падарожжа па Ашмянскім краі. Музеі ў Гальшанах і Ашмянах, якія наведалі варнянскія старшакласнікі, пакінулі ў сэрцах вучняў шмат уроажанняў і ўпэўненасць у тым, што наша краіна мае найбагацейшую гісторыю, якой мы ганарымся