РУС БЕЛ ENG

Першы раз у першы клас

04.09.2023

Асабліва хвалюючымі першыя дні верасня выдаліся для нашых першакласнікаў. Нягледзячы на тое, што большасць з іх - гэта выпускнікі нашага дзіцячага сада, для іх гэта новы перыяд у жыцці - яны сталі школьнікамі. Знаёмства са школай пачалося з першых дзён. Пажадаем 21 першакласніку крочыць упэўнена па краіне ведаў пад апекай іх першай настаўніцы Лакевіч Т.С. і выхавальніка ГПД Данусевіч С.У.