РУС БЕЛ ENG

Педагагічны савет: аналіз мінулага года і задачы на новы навучальны год

31.08.2023

Напярэдадні 1 верасня адбыўся педагагічны савет, на якім былі падведзены вынікі работы мінулага навучальнага года і абазначаны задачы на новы навучальны год. 2023-2024 навучальны год распачынае педагагічны калектыў у складзе 38 чалавек, з іх 4 педагогі - маладыя спецыялісты 2023 года: выхавальнікі дзіцячага сада Шыян Мілена Яўгеньеўна і Сярдзюк Валерыя Валер'еўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Пецюшык Ангеліна Андрэеўна, настаўнік хіміі і біялогіі Цярэшка Анастасія Вітальеўна.