РУС БЕЛ ENG

Змена ў лагеры з дзённым знаходжаннем "Сонечная планета" закончылася

26.06.2023

На працягу 18 дзён 30 навучэнцаў пачатковай школы мелі магчымасць правесці свой вольны час у лагеры з дзённым знаходжаннем "Сонечная планета". 18 яркіх і непаўторных старонак СОНЕЧНАГА ЛЕТАпісу запісаны. І адрозніваюцца яны сваёй крэатыўнасцю, творчым падыходам, разнастайнасцю падзей, багатымі на фантазію мерапрыемствамі, добрым настроем і пазітывам. А зрабіць 18 дзён цікавымі для сваіх вучняў пастараліся настаўнікі пачатковах класаў на чале з дырэктарам лагера Багдановіч І.В. Усмешкі на тварах выхаванцаў, штодзённае наведванне школы, вясёлы смех і станоўчыя эмоцыі - лепшы доказ таго, што лагер у чарговы раз падцвердзіў той факт, што наш лагер - гэта планета сонца, дзяцінства і радасці!!!