РУС БЕЛ ENG

МУЗЕЙ "СПАДЧЫНА ПРОДКАЎ"

Назва музея: “Спадчына продкаў”   Перайсці на сайт музея

Паштовы адрас, тэлефоны ўстановы 231220, вул. Піянерская, д.2, аг. Варняны, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць, тел./факс 80159179829

Інфармацыя аб музеі:

Адметныя асаблівасці: значная частка экспазіцыі музея прысвечана гісторыі аднаго са старажытнейшых паселішчаў Астравецкага раёна – Варнян. Адлюстраваны важнейшыя этапы будаўніцтва ўнікальнага архітэктурнага ансамбля 17 стагоддзя, адноўлена легенда Варнянскай вежы. Гісторыя  Варнянскай   школы  налічвае таксама не адно стагоддзе.Па гэтаму накірунку сабраны значны архіўны матэрыял, фотаздымкі, каштоўныя  экспанаты. Настаўнікам-ветэранам, выпускнікам школы, іх дасягненням ў працы прысвечаны стэнды, пастаянна дзеючыя і перасоўныя выставы.

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

1.“Няма на свеце краю што лепшы за Варняны, няма на свеце даражэй зямлі”;

  1. “Гісторыя Варнянскай школы”;
  2. “З гісторыі калгаса”;

4.“Ніхто не забыты, нішто не забыта”;

5.Этнаграфічная экспазіцыя “Трэба ведаць сэрца просіць”;

6.“Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Кароткая характарыстыка музейных фондаў: 222, дадатковага фонду-80. Колькасць экспанатаў усяго-302. 

Пазнаёміцца з экспанатамі музея можна тут 

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы: план мястэчка Варняны 1932 года, пасведчанне аб заканчэнні школы 1931 года, школьныя падручнікі даваеннага часу, тканыя ручнікі 1950-х гадоў, мужчынскія і жаночы прылады працы выкананыя з дрэва, агітацыйныя лістоўкі “Раздавім фашысцкую гадзіну” 1942, 1943 гг., калаўрот 1910 г.;

Узнагароды музея, кіраўніка музея:

2023 г-2 месца ў раённым конкурсе музеяў

2023 – Дыплом ІІ ступені ў вобласці на конкурсе навуковых краязнаўчых работ;

2023 – Дыплом ІІІ ступені ў вобласці на конкурсе юных экскурсаводаў музеяў.

2023 – Дыплом ІІІ ступені ў абласным краязнаўчым праекце “Побач з намі”.

         Характарыстыка асветніцкай  дзейнасці музея:

-        Колькасць наведвальнікаў: 560

-        колькасць экскурсій: 25 

-        колькасць мерапрыемстваў: 14.

Найбольш цікавыя з іх: а) сустрэчы на тэму “Генцыд беларускага народа” з старшым памочнікам пракурора прайшлі пад назвай “Каб помнілі!”, “Нельга забыць”. Вучні 9 класаў наведалі месцы масавых захараненняў яўрэйскага насельніцтва ў в.Быстрыца, в.Міхалішкі, музей партызанскай славы ў Спондаўскай школе, былы аэрадром і помнік загінуўшым лётчыкам ў Міхалішках. Члены Савета музея запісалі відэаўспаміны аб месцазнаходжанні яўрэйскага гета ў вёсцы Варняны ад Праўлуцкай Марыі Адамаўны і Александровіч Марыі Іванаўны. Арганізоўвалі выставы найбольш цікавых і загадкавых музейных рэчаў з  цікавымі гісторыямі. Тэматыка выстаў: “Кола народных святаў”, “Рэтра -фотаздымкі”, “Запрашаем у фітабар”, сустракаліся ў музейнай гасцёўні з творчымі жанчынамі ўзнагароджанымі дзяржаўнымі ўзнагародамі пад назвай “Звязаныя лёсам з краінай,”. Экскурсаводы прымалі гасцей з Гервятскай сярэдняй школы, Спондаўскайм сярэдняй школы, Гудагайскай сярэдняй школы, “Варонскай пачатковай школы” праводзілі для іх экскурсіі. Працягвалі валанцёрскую дзейнасць па шэфству над ветэранам Вялікай Айчыннай  вайны В.Т.Ярохінай, наведвалі яе ў Міхалішскай бальніцы, віншавалі са святамі, аказвалі дапамогу вязню канцлагера Азарычы Волкавай Таццяне Нікіфараўне.