РУС БЕЛ ENG

Наша субота 16.12.2023

16.12.2023

Насычанай на мерапрыемствы выдалася субота 16.12.2023 года. Навучэнцы педагагічнага класа спасцігалі азы прафесіі - настаўнік і прынялі завочны ўдзел у кірмашы мэтавай падрыхтоўкі ў Купалаўскім універсітэце. Актывістка моладзевага парламента - у цікавай сустрэчы ў райвыканкаме і экскурсіі ў Астравецкую ЦРКБ. Старшакласнікі наведалі г.Гродна, дзе прынялі ўдзел у ваенна-спартыўным злёце "Памяці героя верныя". Васьмікласнікі наведалі фестываль дзічячай і моладзевай кінавідэатворчасці "КінаКадр". А малодшыя школьнікі праявілі клопат аб прыродзе, падчас акцыі "Птушыная сталоўка".