РУС БЕЛ ENG

Наша субота 09.12.2023

09.12.2023

У дзень прапаганды здаровага ладу жыцця навучэнцы разам з бацькамі і настаўнікамі прынялі ўдзел у Дні здароўя “Са спортам сябраваць – здаровым быць”. Навучэнцы пачатковай школы праверылі сваю хуткасць і ўмеласць у спартландыі “Вясёлыя, спрытныя, умелыя”. А навучэнцы 5-11 класаў прынялі ўдзел у зімовым шматбор’і “Здароўе”. Актывісты БРПА і БРСМ прынялі ўдзел у акцыях "Захаваем памяць на вякі" і "Свечка смутку", каб ушанаваць памяць аб ахвярах генацыду. Старшакласнікі праглядзелі і абмеркавалі кінафільма "Геноцид Дело №...".