РУС БЕЛ ENG

Наша субота 21.10.2023

21.10.2023

У чарговы суботні дзень 21.10.2023 кожны навучэнец знайшоў цікавую справу для душы. У спартыўнай зале сёння панавала атмасфера задору, радасці і каманднага духу, бо вучні пачатковых класаў разам з бацькамі сабраліся на спаборніцтвы "Тата, мама, я - здаровая сям'я".  А вучні 5-6 класаў праведзена гульня з элементамі трэнінгу "Законы захавання дабрыні". На аб'яднанні па інтарэсах "Робім і майструем" у Галоўчыц А.І. ніколі не бывае сумна. Сёння вучні 2а класа з задавальненнем стваралі вырабы з прыроднага матэрыялу. Вучні 7-х класаў у 6 школьны дзень акунуліся ў атмасферу творчасці: яны прынялі ўдзел у майстар-класе "Ружы для любімых бацькоў". Навучэнцы 10 педагагічнага класа пад кіраўніцтвам Карчэўскай В.У. на факультатыўных занятках "Уводзіны ў педагагічную прафесію" бліжэй знаёмяцца з прафесіяй педагога падчас педагагічных проб