РУС БЕЛ ENG

Наша субота 23.09.2023

23.09.2023

У шосты школьны дзень навучэнцы 5-6 класаў ажыццявілі велапрабег "Ад помніка да помніка" у рамках акцыі "Сямейная ВЕЛАпрафілактыка". Каля помнікаў школьнікі ўспомнілі землякоў, якія цаной свайго жыцця заваявалі для нас нашчадкаў мірнае неба. Дзеці ўспомнілі загінуўшых землякоў хвілінай маўчання. Маленькія чараўнікі ў рамках аб'яднання па інтарэсах "Робім і майструем" стварылі з прыроднага матэрыялу совак і аформілі кампазіцыю. А сямікласнікі накіраваліся на  экскурсію "Мы любіцелі прыроды" на хутар Лізавецін Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Тут школьнікі займальна правялі час у парку "Кукополис" падчас квэсту. Васьмікласнікі аддалі перавагу здароваму ладу жыцця і цудоўна бавілі час на лядовай пляцоўцы.