У 2024-2025 навучальным годзе прадаўжаем работу над праектам "Любі і пазнавай свой родны край".
Праект, накіраваны на выхаванне вучняў у духу любові да Айчыны, захаванню і прымнажэнню нацыянальнага духоўнага і культурнага здабытку, гістарычнай спадчыны, прыродных багаццяў краіны, самабытных традыцый беларускага народа. Адным з найважнейшых напрамкаў у арганізацыі выхаваўчай работы з’яўляецца ўзмацненне ролі дзіцячага і моладзевага грамадскага руху.
Праект “Любі і пазнавай свой родны край” дазволіць праводзіць работу ў шосты дзень з улікам усіх напрамкаў канцэпцыі і праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, пашырыць і ўмацаваць сувязі з бацькоўскай грамадскасцю і соцыумам. А навучэнцы будуць мець магчымасць самарэалізацыі і раскрыцця асобаснага патэнцыялу.
Мэта праекта: выхаванне ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму праз вывучэнне гісторыі роднага краю, традыцый і звычаяў народа сродкамі арганізацыі экскурсійна-краязнаўчай, інтэлектуальнай, фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці ў межах шостага школьнага дня.
Для дасягнення мэты патрэбна вырашаць наступныя задачы:
- Спрыяць прыцягненню максімальнай колькасці навучэнцаў і бацькоў да арганізаваных форм вольнага часу ў межах адукацыйнай установы;
- Вызначыць экскурсійныя маршруты па вывучэнню гісторыі “маленькай радзімы”;
- Арганізаваць экскурсіі па вызначаных маршрутах у межах шостага школьнага дня;
- Стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці, інтэлекта, камунікатыўных, творчых здольнасцей навучэнцаў, культуры здаровага ладу жыцця;
- Пашыраць супрацоўніцтва ўстановы адукацыі з соцыумам.
ТЭРМІНЫ РЭАЛІЗАЦЫІ:
Верасень 2023 – май 2025 года
УДЗЕЛЬНІКІ:
- навучэнцы 1-11 класаў;
- педагогі;
- законныя прадстаўнікі навучэнцаў.