РУС БЕЛ ENG

Маршрут 2 "Мосцік памяці"

29.10.2024

Кропка 2 "Мосцік памяці"

Вось і пастаўлена ў "Сонечнай планеце" другая кропка пад назвай "Мосцік памяці".
У лагеры склаўся асобы распарадак дня, у які абавязкова ўваходзяць: зарадка, прыём ежы і розныя мерапрыемствы. Сёння выхаванцы наведалі школьны музей, пераадолелі турыстычную паласу перашкод, паўдзельнічалі ў віктарыне "Галоўная дарога", здзейснілі гістарычны маршрут "Мінулае і сучаснае аграгарадка Варняны". Безумоўна, дзецям вельмі падабаецца ў школьным лагеры, і многія засмучаюцца, што час так хутка бяжыць. Але заўтра новы дзень... Нашых дзетак чакаюць новыя сустрэчы і новыя ўражанні