РУС БЕЛ ENG

Дошкольное лесничество "ЭКОЛЯТА"

Варнянскія “Экаляты” уступілі ў рады юных сяброў лесу

   Урачыста, з вершамі, песнямі,  танцамі і падарункамі ў Варнянскай сярэдняй школе Астравецкага раёна 5 студзеня 2024 года адкрылі першае ў раёне дашкольнае лясніцтва “Экаляты”. Восем хлопчыкаў і дзяўчынак, апранутых у прыгожую форму, папоўнілі рады юных памочнікаў лесу.

  У прысвячэнні дашкалят у юных сяброў лесу прынялі ўдзел  намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, начальнік аддзела адукацыі Аксана Землякова і галоўны спецыяліст Вікторыя Лаўрэцкая, дырэктар вопытнага лясгаса Рыгор Долгі і іншыя госці.

   Самым хвалюючым для юных экалят стаў момант прыняцця клятвы, якую яны давалі пры ўступленні ў саюз сяброў лесу. Гучнае “Клянёмся!” разносілася па актавай зале пад апладысменты прысутных.

   Рэалізацыя гэтай ініцыятывы стала магчымай дзякуючы шматгадоваму плённаму супрацоўніцтву Варнянскай СШ і яе школьнага лясніцтва “Лесавічок” з Астравецкім вопытным лясгасам і мясцовым лясніцтвам.

План работы на ІІ паўгоддзе 2023/2024 н.г.

Палажэнне аб дашкольным лясніцтве "Экаляты"

 

Сустрэча экалятаў са старшым памочнікам пракурора А.Т.Юркойць

   Выхоўваць любоў, павагу і гонар да Радзімы, дзяржаўных сімвалаў трэба з дашкольнага ўзросту. У гэтым упэўнены не толькі выхавальнікі, але і старшы памочнік пракурора Анастасія Юркойць. У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дашкольнікі пазнаёміліся з паняццямі "закон", "парадак", "права".

 

Экаляты далучыліся да акцыі "Аднавім лясы разам!"