РУС БЕЛ ENG

История, традиции, достижения учреждения образования

Старонкі гісторыі адукацыі ў Варнянах

        Варнянскае прыходскае вучылішча было заснавана ў 1836 годзе (па іншых звестках у 1846 годзе) у мястэчку Варняны. Яно было сельскім аднакласным. Вучылішча размяшчалася ў грамадскім будынку бясплатна. У Варнянскім, як і ў іншых вучылішчах, выкладалі дзецям Закон Божы, рускую і царкоўнаславянскую мовы, чытанне, чатыры першыя дзеянні арыфметыкі і царкоўныя спевы. Закон Божы вялі святары ці, як іх называлі, законанастаўнікі, астатнія прадметы - настаўнікі. Адным з першых настаўнікаў тут працаваў выхаванец Цвярской духоўнай семінарыі Васілій Аляксеевіч Мікольскі.У 1886 - 1887 навучальным годзе ў Варнянскім прыходскім аднакласным сельскім вучылішчы займалася 58 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка, а іх настаўнікам быў выпускнік Яраслаўскай духоўнай семінарыі М.В. Сперанскі. Закон Божы вёў ксёндз Ігнацій Бржазоўскі. 

     Першае народнае вучылішча на Астравеччыне заснавана ў 1851 годзе. У 1901 годзе на Астравеччыне дзейнічала 6 народных вучылішчаў: Астравецкае, Быстрыцкае, Варнянскае, Гярвяцкае, Жалядскае, Кямелішкаўскае. У 1900-1901 навучальным годзе тут вучылася 65 дзяцей, у ліку якіх была толькі адна дзяўчынка. У канцы 19 - пачатку 20 стагоддзя настаўніцай працавала Марыя Сакалова, якая мела званне настаўніцы народнага вучылішча. Законанастаўнікам быў каталіцкі святар, выпускнік Віленскай каталіцкай семінарыі Міхаіл Глямбоцкі.

       У выніку Рыжскага мірнага дагавора ад 18.03.1921 года заходнебеларускія землі адышлі да Польшчы. Да 1924 года засталося толькі 37 беларускіх школ і 4 гімназіі з абмежаванымі правамі. Астатнія школы былі зачынены або пераўтвораны ў польскія. Так на Астравеччыне было закрыта 9 літоўскіх школ. Палякі зачынялі не толькі беларускія і літоўскія, але ўкраінскія і яўрэйскія школы, звальнялі з пасад настаўнікаў, якія вялі навучанне на роднай мове.

      У 30-я гады 20 стагоддзя школа ў мястэчку размяшчалася ў звычайнай драўлянай хаце з невялікімі вокнамі. Яна знаходзілася на месцы сучаснага Варнянскага лясніцтва.

       Насельніцтва Варнян у гэты час было неаднародным. Тут пражывалі беларусы, яўрэі, палякі, літоўцы.

     13 верасня 1937 года ў Варнянах была адкрыта сямігадовая школа, пабудаваная польскімі ўладамі. Яна размясцілася ў цэнтры вёскі. Школа мела тыпавы выгляд для польскіх школ таго часу. Будынак быў вялікі, з прасторнымі, светлымі класамі, з пячным ацяпленнем.

       У час Вялікай Айчыннай вайны заняткі ў школе былі спынены, а ў будынку размясцілася казарма .

     Восенню 1945 года Варнянская школа аднавіла сваю работу. Пасля вызвалення жыццё Астравеччыны пачало паступова адраджацца. У 1951 годзе Варнянская сямігодка рэарганізавана ў сярэднюю школу. А ўжо ў 1952 зрабіла свойпершы выпуск у якасці сярэдняй. 5 выпускнікоў Варнянскай сярэдняй школы атрымалі атэстаты об сярэдняй адукацыі.

        У 1977 годзе сярэдняя школа справіла сваё наваселле - атрымала новы сучасны трохпавярховы будынак.

       У 1977 годзе 100 выпускнікоў пайшлі ў жыццё са сцен новай Варнянскай школы. У 1978 годзе выпускнікоў было 101 (гэта самы вялікі выпуск за ўсю гісторыю школу).

        Новы трохпавярховы будынак размясціўся ў цэнтры Варнян.

Цікава ведаць, што…

За ўсю гісторыю існавання школы ў Варнянах працавалі больш за 180 настаўнікаў, 3-ю частку складалі педагогі-мужчыны (прыкладна 54 настаўнікі).

З 1952 г. школа існуе як сярэдняя. За гэты час атэстаты аб сярэдняй адукацыі атрымалі каля 2,5 тысяч выпускнікоў.

Першай вучаніцай, якая закончыла нашу школу і стала настаўніцай, была Гражуль Марыя Уладзіславаўна (Кісялевіч Марыя).

За ўсю гісторыю школы быў клас, дзе вучыліся два вучні, якія ў будучым абаранілі доктарскія дысертацыі ў галіне філасофіі. Гэта выпускнікі 1964г. Ціхановіч Ян і Адула Тадэвуш.

Першай залатой медалісткай у нашай школе была Навіцкая Лілія, выпускніца 1980-га года.

Сярэбранай медалісткай у 1962 г. стала Лукша Ганна.

За гісторыю школы было 75 медалістаў, 71 медаль уручала Субач Н.А.

З 46 залатых медалістаў, 36 медалёў былі ў дзяўчат, а 10 - у юнакоў.

З 29 сярэбраных 6 былі ў юнакоў, а 23 - у дзяўчат.

Самы багаты “ўраджай золата” сабрала сям’я Раманчыкавых - 3 залатыя медалі. Іх атрымалі Марына, Святлана, Аляксей Раманчыкавы.

Выпускнікі 1971 года Бутовіч Ірына Браніславаўна, загадчык аддзела палітыкі і інфармацыі пры Прэзідэнце РБ і Кезля Алег Пятровіч, доктар медыцынскіх навук, загадчык кафедры траўматалогіі і артапедыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядэпломнай адукацыі былі сябрамі-аднакласнікамі

Сёння наша ўстанова - гэта сучасная, прыгожая ўстанова, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай, пачатковай і агульнай сярэдняй адукацыі. 

 

 

Залатыя медалісты Варнянскай школы за перыяд з 1980 г. па 2023 г.

1. Навіцкая Лілія (1980 г.) 

2.Волкава Святлана(1983г.)

3.Сцефановіч Наталля(1983г.)

4.Стакун Ірына(1987г.)

5.Вайшнаровіч Валянціна(1987г.)

6.Субач Алена (1991 г.)

7.Азарава Наталья (1992 г.)

8.Скубілаў Дзмітрый(1992 г.)

9.Сібірцава Вольга (1992 г.)

10. Кіндар Аксана (1993 г.)

11. Кавалеўскі Генадзь ( 1993 г.)

12. Скубілава Ганна (1997 г.)

13.Міхна Кацярына (1998 г.)

14. Граблеўская Надзея (1999 г.)

15. Садоўскі Аляксандр (1999 г.)

16.Пятровіч Аляксей (2000 г.)

17. Юркойць Аксана ( 2000 г.)

18.Твердая Марына (2000 г.)

19.Кухарэвіч Анастасія (2000 г.)

20. Мацулевіч Іван (2000 г.)

21. Раманчыкава Марына (2001 г.)

22. Раманчыкава Святлана ( 2001 г.)

23.Садоўская Вольга (2001 г.)

24. Станкевіч Крысціна (2001 г.)

25. Драневіч Алена ( 2001 г.)

26.Гіцэвіч Любоў (2001 г.)

27. Пілюк Таццяна (2002 г.)

28. Пілюк Ірына ( 2003 г.)

29. Раманчыкаў Аляксей (2003 г.)

30.Статкевіч Таццяна (2003 г.)

31. Узарэвіч Вольга (2003 г.)

32. Бандарык Анатоль (2004 г.)

33.Камінская Анастасія ( 2004 г.)

34. Рук Маргарыта ( 2004 г.)

35. Сянюць Андрэй ( 2004 г.)

36. Гануліч Алена ( 2005 г.)

37. Салавей Рэната ( 2007 г.)

38.Сянюць Вікторыя (2007 г.)

39.Чапукойць Наталля (2007 г.)

40.Юркойць Анастасія (2007 г.)

41. Юркойць Лілія (2008 г.)

42. Масейка Алеся ( 2008 г.)

43. Масейка Святлана ( 2008 г.)

44. Еўтушэнка Мікіта (2009 г.)

45. Астроўская Рэната (2009 г.)

46. Магадзя Маргарыта (2009 г.)

47. Еўтушэнка Марыя (2011 г.)

48. Багдановіч Дар’я (2013 г.)

49. Ігнатовіч Дзяніс (2013 г.) 

50. Блашкевіч Марта (2014 г.)

52. Калтан Вольга (2014 г.)

53. Масейка Ксенія (2014 г.)

54. Аўгуль Вадарына (2016 г.)

55. Мядзейша Аліна (2019 г.)

56.Тамашэвіч Ангеліна (2020 г.)

57. Сасноўская Кацярына (2020 г.)

58. Юцкевіч Анастасія (2020 г.)

59. Зенкевіч Арцём (2021 г.)

60. Калпак Ілона (2021 г.)

61. Масейка Івета (2021 г.)

62. Стакун Яна (2021 г.)

63. Багдановіч Яна (2022 г.)

64. Калтан Аліна (2023 г.)

65. Юркойць Віана (2023 г.)