РУС БЕЛ ENG

Выпускники- наша гордость

Адула Тадэвуш Іванавіч

  • Доктар філасофскіх навук, прафесар. Загадчык Центра сацыяльна-філасофскіх і антрапалагічных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі. Вучоная ступень, вучонае званне : доктар філасофскіх навук (1994 г) , прафесар (2004 г. )

Ціхановіч Ян

  • Ураджэнец Варнян, доктар навук, гісторык, філосаф, філолаг, аўтар звыш сарака навуковых прац, выдадзеных у Расіі, Беларусі, Літве, Польшчы, Германіі, ЗША; апошні народны дэпутат былога СССР і шчыры католік; чалавек, які свядома выйшаў са складу КПСС, але заўсёды лічыў распад Савецкага Саюза найвялікшай сацыяльнай катастрофай; навуковец.

Тапуць Леанард Юльянавіч

  • Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Расіі 2000 года ў галіне навукі і тэхнікі, заслужаны выпрабавальнік ракетна-касмічнай тэхнікі РФ, заслужаны выпрабавальнік касмадрома Байканур, намеснік начальніка дэпартамента Расійскага касмічнага агенства, інжынер-палкоўнік, выпускнік Варнянскай сярэдняй школы Тапуць Леанард Юльянавіч ўспамінае з цеплынёй і ўдзячнасцю сваіх настаўнікаў і аднакласнікаў: “Многім таленавітым людзям дала пуцёўку ў жыццё Варнянская СШ. Разышліся ва ўсе бакі жыццёвыя дарогі яе былых выпускнікоў.У кожнага з іх па-свойму склаўся лёс. Адныя сталі вядомымі вучонымі, славутымі мастакамі, урачамі, настаўнікамі. Многія засталіся працаваць на сваёй маленькай радзіме. А кагосьці лёс закінуў вельмі далёка.” Так сталася і з выпускніком Варнянскай СШ Тапуцём Леанардам Юльянавічам. Тапуць Леанард Юльянавіч нарадзіўся ў 1943 годзе ў в. Дубнікі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька яго, Юльян Адамавіч, скончыў 4 класы польскай школы і лічыўся самым граматным у вёсцы. Маці, Ганна Віктараўна, сціплая вясковая жанчына, вызначалася сваёй акуратнасцю, была добрай гаспадыняй. Скончыўшы сямігодку ў Карвэлях на выдатна, Леанард з 1958 года прадоўжыў вучобу ў Варнянскай СШ. У школе яму падабалася ўсё: і настаўнікі, і прадметы, якія яны выкладалі. У той час у Варнянскай школе працавалі таленавітыя педагогі, іх ужо няма, але Леанард Юльянавіч добра іх памятае і бязмерна ўдзячны. Іван Іосіфавіч Кардзіс, які выкладаў яшчэ ў польскай гімназіі, і якому ўдалося развіць у хлопчыка матэматычныя здольнасці. Георгій Паўлавіч Зелянеўскі, выкладчык фізікі. Класны кіраўнік і выдатны знаўца беларускай мовы Іосіф Іосіфавіч Матулойць. Уладзімір Васільевіч Волкаў, настаўнік фізічнай культуры і пачатковай ваеннай падрыхтоўкі - гэта ў многім дзякуючы яму Леанард стаў адным з лепшым у раёне спартсменаў. Кожны год падчас летняга адпачынку Леанард Юльянавіч наведвае родныя мясціны і сустракаецца з навучэнцамі Варнянскай школы.