РУС БЕЛ ENG

Дзень дабрыні ў дзіцячым садзе

10.05.2023

Сёння ў сярэдняй групе дзіцячага сада прайшоў Дзень дабрыні. З дашкольнікамі была праведзена гутарка "Што такое дабрыня?", пасля чаго яны вырашылі парадаваць малодшых сяброў праз зробленыя сваімі рукамі падарункі. А бацькі стварылі кветку дабра, дзе размясцілі пажаданні сваім дзецям, адзін аднаму і сваёй роднай зямлі!