Удзел у мітынгу, прысвечанаму 78-й гадавіне з Дня Перамогі
05.05.20235 мая ў аг.Варняны ля брацкай магілы адбыўся мітынг, прысвечаны 78-й гадавіне з Дня Перамогі. На ім прынялі ўдзел выхаванцы дзіцячага сада, навучэнцы школы, педагогі. Па традыцыі вучні прынеслі да магілы ахапкі кветак як даніну памяці аб усіх загінуўшых. У руках некаторых вучняў былі партрэты родных ім людзей-ветэранаў, якіх, на жаль, у жывых ужо няма. Хвіліна маўчання, вершы вучняў, выступленні гасцей - усё ў гэты дзень дзень было шчырым і пранікнёным.
У гэты ж дзень вучні і педагогі прынялі ўдзел у акцыі "Мы помнім" падчас ускладання вянкоў на памятных месцах у Трокеніках, Быстрыцы, Газе і Бабраўніках.