У наш прыгожы светлы дом
Мы з ахвотаю ідзём.
Гэта наш дзіцячы сад,—
Тут заўсёды мір і лад.
Выхавальнікі штораз
Сустракаюць ветла нас.
Цацкі ласкава глядзяць —
Хочуць з намі пагуляць.
Тут усё для нас, сябры,
Хочаш —кубікі бяры.
Любіш кніжкі — пачытай,
Выразай, малюй, спявай.
Наш дзіцячы сад Варнянскі
Кожнаму з нас да душы.
А калі хто з вас не верыць -
Прыхадзі і паглядзі!